17:27 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Традыцыйны кітайскі навагодні карнавал. Пекін, 18 лютага 2015

Дні культуры Беларусі пройдуць у Кітае 6-8 мая

© REUTERS/ Kim Kyung-Hoon
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Мерапрыемства, якое пройдзе ў Пекіне, стане паказальнай падзеяй у культурным жыцці абодвух краін.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пройдуць з 6 па 8 мая 2015 года ў Пекіне, паведамілі Sputnik у міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

"Дні культуры Беларусі ў КНР сведчаць пра шчырую ўзаемную зацікаўленасць да культурных дасягненняў нашых краін і пра імкненне развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж імі", — расказалі ў міністэрстве.

Адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў "Beijing Concert Hall", на сцэне выступяць Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята" Беларускай дзяржаўнай філармоніі і салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У межах Дней культуры адбудзецца адкрыццё выставы графікі "Пэндзаль Сяброўства" на тэму "Прысвячэнне паэзіі Якуба Коласа" і "Жаночыя партрэты "Срэбранае стагоддзе" беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч, якая працуе ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу "го хуа".

Афіцыйную дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на Днях культуры ўзначаліць намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік В. М.

Падчас правядзення мерапрыемства краіны разгледзяць магчымасці правядзення ў КНР Дней беларускага кіно, выстаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, гастролі беларускага тэатра оперы і балета.

Тэги:
Дні культуры Беларусі ў Кітаі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Чэрнік Васіль Мечаслававіч, Пекін, Кітай
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы