19:56 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Паліна Рэспубліка

Паліна Рэспубліка прыпыніць канцэртную дзейнасць

© Фото: акаунт Паліны Рэспублікі ў Facebook
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
19610

Беларуская спявачка возьме паўзу ў творчасці пасля прэзентацыі дэбютнага альбому “Бясконцы красавік” 15 мая.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Спявачка заявіла, што пасля прэзентацыі свайго першага дыску "Бясконцы красавік" прыпыніць творчую дзейнасць па сямейных абставінах для таго, каб падумаць ці быць далей праекту "Рэспубліка Паліна", паведамляе музычны партал Тuzin.FM.

"Дакладна вядома, што пасля прэзентацыі прыйдзецца спыніць канцэртную дзейнасць прыблізна на паўгода-год. Гэта звязана з сямейнымі абставінамі. Аднак, я лічу, што якраз з'явіцца неабходны час, каб пераасэнсаваць сябе, сваю творчасьць і зразумець, што рабіць з новым матэрыялам, як яго не баяцца, ці будзе ён шчырым, ці будзе гэта Рэспубліка Паліна, альбо хтосьці іншы", — сказала спявачка.

Песні, якія войдуць у дэбютны альбом Паліны былі напісаны ёй яшчэ ва ўзросце 15-16 гадоў, а да запісу дэбютнага дыску яна шла амаль сем гадоў. Сёлета, на сваё ўласнае 21-годдзе спявачка заявіла, што альбом "Бясконцы красавік" цалкам гатовы.

Паводле слоў спявачкі, усе песні, што ўвайшлі ў дыск, звязаны з бясконцай вясной і пяшчотай, бясконцай закаханасцю і захопленасцю, "калі ты ўсё ўспрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне і ты перапоўнены жыццёвай энергіяй". Менавіта з гэтымі адчуваннямі звязана ўся канцэпцыя альбому, кажа яна.  

Прэзетнацыя альбому адбудзецца 15 мая у клубе "Studio 67".

Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Музыка, культура і мастацтва, Мастацтва, Паліна Рэспубліка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы