19:56 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Конкурс дзіцячае Еўрабачанне-2014 на Мальце

Пачаўся прыём заявак на дзіцячае “Еўрабачанне- 2015”

© Фото: официальный сайт детского Евровидения
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

На працягу месяца прэтэндэнты на ўдзел у дзіцячым “Еўрабачанні” могуць адаслаць свае песні ў Белтэлерадыёкампанію.

МІНСК, 15 мая —Sputnik. Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборачным туры Дзіцячага міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" прымаюцца з 15 мая, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, якая выступае нацыянальным арганізатарам конкурсу.

Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі на ўдзел у адборачным туры — 15 чэрвеня.

Да ўдзелу дапускаюцца юныя выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. На конкурс прадстаўляецца раней не апублікаваная песня на беларускай або рускай мовах.

Прафесійнае журы вызначыць да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінальным гала-канцэрце. Пераможца нацыянальнага адборачнага тура вызначыцца галасаваннем прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе ў сталіцы Балгарыі, Сафіі, у лістападзе. Выканаўцы з Беларусі двойчы дамагаліся перамогі на дзіцячым "Еўрабачанні": Ксенія Сітнік у 2005 годзе і Аляксей Жыгалковіч у 2007-м.

Тэги:
культура і мастацтва, Музыка, Дзіцячае Еўрабачанне, Белтэлерадыёкампанія, Сафія, Балгарыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы