19:54 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Кнігі на паліцы

Мінчук стварыў анлайн-сховішча беларускай культуры

© Flickr/ Camilo Rueda López
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
28050

“Медыятэка” змяшчае амаль чатыры тысячы беларускіх песень і 1100 фільмаў на беларускай мове.

МІНСК, 20 мая — Sputbik. Наведвальнік курсаў "Мова нанова", 28-гадовы будаўнік Мінску Максім Умецкі — аўтар ідэі і стваральнік унікальнай анлайн "Мэдыятэкі", якая змяшчае вялікую колькасць матэрыялаў па культуры і мастацтве Беларусі, распавёў карэспандэнту Sputnik Максім Умецкі.

Па словах стваральніка "Медыятэкі", ён адсочвае ўсё беларускае, што ёсць у свабодным доступе анлайн, пампую і дадаю на сайт "Мова нанова", каб уся беларуская спадчына знаходзілася ў адным месцы.

Сайт падзелены на чатыры адмысловыя часткі: літаратура, фота, аудыё, відэа.

"Калі ствараўся новы сайт "Мова Нанова", Глеб Лабадзенка (заснавальнік курсаў) запытаў мяне,ці хачу я займацца рубрыкай "Медыятэка", я сказаў, што канешне, і такім чынам пачалася мая праца. Мэта "медыятэкі" ў тым, каб чалавек не шукаў гадзінамі які небудзь фільм, альбо музыку, а зайшоў на сайт і пабачыў усё, што ёсць у нашай культуры", — дадаў Умецкі.

У анлайн-сховішчы можна знайсці відэа з канцэртаў і аудыё-спектаклі. Біяграфічныя дакументальныя фільмы пра выбітных беларусаў — Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку, Янку Купалу, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна — таксама змяшчаюцца тут.

У відэараздзеле сайта размешчана тэлеверсія курсаў "Мова нанова", шэраг асветніцкіх праграм, цыкл перадач "Падарожжы дылетанта", беларускія дакумэнтальныя і мастацкія фільмы і шэраг замежных стужак і мультфільмаў з прафэсійным беларускім перакладам.

Як адзначае стваральнік "Медыятэкі", пытання пра аўтарскія правы пакуль не паўставала, але гэта і малаверагодна — на сайт трапляюць толькі тыя файлы, якія ўжо і так ёсць у сеціве. Максім мяркуе, што ўсяго ў "Медыятэцы" будзе змешчана каля 10 тысяч аўдыё- і 2 тысячы відэазапісаў.

"Цяжкі ці гэта рабіць? Не сказаў бы што цяжка, але часу забірае шмат, тамушта трэба знайсці ўсё адразу, потым загрузіць на канал, і потым ужо на сайт. Усё, што дададзена на сайт я ім і ганаруся, але любімы мой раздел — гэта аўдыё, там ужо каля 4000 трэкаў — распавёў Максім Умецкі карэспандэнту Sputnik.

Каардынатар курсаў "Мова нанова" Глеб Лабадзенка лічыць, што з дапамогай "Медыятэкі" колькасць спажыўцоў беларускамоўнага культурнага прадукту ўзрасце, калі ўсе матэрыялы будуць знаходзіцца ў адным месцы — анлайн сховішчы.

Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы