01:40 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
На кніжным кірмашу

Прэзентацыя першага беларускага фэнтазі адбудзецца ў Гродна

© Sputnik Виталий Белоусов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11930

У Гродне 23 мая адбудзецца прэзентацыя кнігі “Сем канянёў” Аляксея Шэйна.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Першае беларускае фэнтазі, чарадзейная казка для дзяцей і дарослых, выйшла ў свет у Гародні. У наведвальнікаў будзе магчымасць сустрэцца з аўтарам, пачаставацца адмысловым эліксірам "Таямніца Сямярых", паведамляе арганізатар мерапрыемства партал Budzma.by.

Гэта першая ў беларускай літаратуры кніга ў жанры высокага фэнтэзі, класікай якога з'яўляюцца  "Хроники Нарнии" Клайва Льюіса і "Властелин колец" Джона Толкіена.

"На кнігі такога жанру ёсць вялікі чытацкі попыт сярод падлеткаў, але праблема ў тым, што даводзіцца чытаць альбо расійскія кнігі, альбо пераклады на беларускую з іншых моваў — у беларускай літаратуры такіх кніг няма.  Якія ёсьць выйсці? Можна самастойна перакладаць з расійскай ці ангельскай моваў, і некаторыя так і робяць. А можна напісаць самому адразу па-беларуску — распавёў Шэйн у інтэрв'ю.

Кніга распавядае пра звычайнага гарадскога школьніка, у якога захварэла лепшая сяброўка. Людзі кажуць, што гэтая хвароба невылечная. Каб развеяць свае сумныя думы, Герой адпраўляецца на рачную выспу каля мястэчка і  выпадкова трапляе ў незвычайную краінуЭферыю. Жыхары краінырасказваюць яму старажытную легенду пра Жывую ваду, якая ацаляе ўсе хваробы. Ясь вырашае адправіцца на пошукі крыніцы, каб здабыць ваду для Міркі.

Прэзентацыя адбудзецца 23 мая ў Гродна ў краме "Ц", вул. Траецкая, 16. Пачатак у 15:00.

Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Літаратура, Аляксей Шэйн, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы