09:07 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Гурт Нагуаль

“Нагуаль” прэзентуе новую праграму “Укулеле-бит”

© Photo : Нагуаль
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11310

На канцэрце можна будзе пачуць пацешную гавайскую гітару укулеле і надзвычай рэдкі для Беларусі бас-укулеле.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Ансамбль балотнага панка і шаманскага рок-н-ролу "Нагуаль" прадставіць абсалютна новую праграму "Укулеле-бит" у клубе Graffiti 13 чэрвеня.

Укулеле ці "гавайская гітара", — шчыпковы музычны інструмент, які дорыць масу пазітыўных эмоцый і падымае настрой. Вельмі часта укулеле блытаюць з дзіцячымі цацачнымі гітарамі, але гэты інструмент зусім такім не з'яўляецца. За кошт свайго невялікага памеру укулеле вельмі зручна насіць з сабой.

" У Мінску мы презентуем праграму "Укулеле-бит".  Спецыяльна для яе мы прывезлі з Германіі надзвычай рэдкі для Беларусі інструмент — бас-укулеле. Простая укулеле-сапрана, маленькая мелодыка —  такія невялікія, амаль цацачныя інструменты нададуць нашым песням новае гучанне, не пазбавіўшы іх пры гэтым уласнага каларыту. Нам самім цікава, што з гэтага атрымаецца", — распавялі музыканты карэспандэнту Sputnik.

Днямі гурт "Нагуаль" трапіў у наступны тур украінскага тэле-шоу талентаў X-factor. Музыканты адзначылі, што ўдзел у шоу можа дапамагчы ім павысіць пазнавальнасць, выйсці на публіку, якая пры іншых умовах магла б і не пачуць пра "Нагуаль", папулярызаваць сваю музыку.

"Калі гэта атрымаецца, удзел у перадачы будзе больш чым апраўданым", — сказалі музыканты.

Тэги:
Актыўны адпачынак, Музыка, Музычны гурт, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Нагуаль (музычны гурт), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы