https://bel.sputnik.by/20150720/1016304443.html
Рыцарскі фэст прайшоў у Мсціславе
Рыцарскі фэст прайшоў у Мсціславе
Sputnik Беларусь
Адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі адзначыў Дзень горада вялікім двухдзённым фэстам і масавымі гуляннямі. 20.07.2015, Sputnik Беларусь
2015-07-20T14:32+0300
2015-07-20T14:32+0300
2023-02-23T14:04+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101629/76/1016297608_0:55:1000:684_1920x0_80_0_0_b2e9959a9367416fb38ff93dc7a83a5a.jpg
увесь свет
еўропа
магілёўская вобласць
мсціслаў
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101629/76/1016297608_0:55:1000:684_1920x0_80_0_0_b2e9959a9367416fb38ff93dc7a83a5a.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, магілёўская вобласць, мсціслаў, рэпартаж, беларусь эпохі сярэднявечча, беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, магілёўская вобласць, мсціслаў, рэпартаж, беларусь эпохі сярэднявечча, беларусь
Рыцарскі фэст прайшоў у Мсціславе 14:32 20.07.2015 (абноўлена: 14:04 23.02.2023 )
Адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі адзначыў Дзень горада вялікім двухдзённым фэстам і масавымі гуляннямі.
На мінулых выходных Мсціславе адсвяткавалі Дзень горада. Да гэтай падзеі было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў, аднак самае відовішчнае з іх — рыцарскі фэст. Штогод на фестываль прыязджаюць сотні людзей з Беларусі і Расіі. З кожным годам рыцарскі фэст у Мсціславе становіцца ўсё больш маштабным — сёлета ў ім прымала ўдзел 260 рыцараў з 33 рыцарскіх клубаў. Уся праграма фестывалю ўяўляла сабой спектакль, падзелены на асобныя дзеянні, кожнае з якіх было працягам папярэдніх. Госці фестывалю маглі наведаць як асобнае дзеянне, так і набыць абанемент і пабачыць увесь спектакль адразу.
© Sputnik / Юлія Хвошч Мсціслаў быў заснаваны ў 1135 годзе на Замкавай гары і складаўся з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада.
Мсціслаў быў заснаваны ў 1135 годзе на Замкавай гары і складаўся з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада.
© Sputnik / Юлія Хвошч Адразу за сцэнай размесціўся рыцарскі лагер.
Адразу за сцэнай размесціўся рыцарскі лагер.
© Sputnik / Юлія Хвошч Рыцары рыхтуюцца да наступнай бойкі.
Рыцары рыхтуюцца да наступнай бойкі.
© Sputnik / Юлія Хвошч У цэнтральным парку горада таксама праходзіла шмат святочных мерапрыемстваў.
У цэнтральным парку горада таксама праходзіла шмат святочных мерапрыемстваў.
© Sputnik / Юлія Хвошч У "Горадзе майстроў" кожны мог знайсці забаву на свой густ.
У "Горадзе майстроў" кожны мог знайсці забаву на свой густ.
© Sputnik / Юлія Хвошч Беларускі Мсціслаў называюць "маленькім Вільнюсам" - гэта адзін са старажытнейшых і самых прыгожых гарадаў Беларусі.
Беларускі Мсціслаў называюць "маленькім Вільнюсам" - гэта адзін са старажытнейшых і самых прыгожых гарадаў Беларусі.
© Sputnik / Юлія Хвошч Кожны наведвальнік Замкавай гары мог пабачыць сярэднявечны побыт.
Кожны наведвальнік Замкавай гары мог пабачыць сярэднявечны побыт.
© Sputnik / Юлія Хвошч Адной з самых прыгожых частак праграмы стала коннае прадстаўленне "Ратуйце карону Вялікага княства" ад клуба "Залатая шпора".
Адной з самых прыгожых частак праграмы стала коннае прадстаўленне "Ратуйце карону Вялікага княства" ад клуба "Залатая шпора".
© Sputnik / Юлія Хвошч Для коней пад гарой было зладжана стойла, сена для жывёл нарыхтоўвалі і прывозілі загадзя.
Для коней пад гарой было зладжана стойла, сена для жывёл нарыхтоўвалі і прывозілі загадзя.
© Sputnik / Юлія Хвошч Забаўляльная праграма была вельмі насычаная. Напрыклад, можна было павісець на ганебным слупе.
Забаўляльная праграма была вельмі насычаная. Напрыклад, можна было павісець на ганебным слупе.
© Sputnik / Юлія Хвошч Фестываль сярэднявечнай культуры "Мсціслаў-2015".
Фестываль сярэднявечнай культуры "Мсціслаў-2015".
© Sputnik / Юлія Хвошч На падыходзе да Замкавай гары размесціўся велізарны кірмаш "Горад майстроў". Кожнае прадпрыемства горада выставіла на паказ і продаж свае вырабы.
На падыходзе да Замкавай гары размесціўся велізарны кірмаш "Горад майстроў". Кожнае прадпрыемства горада выставіла на паказ і продаж свае вырабы.
© Sputnik / Юлія Хвошч На Замкавай гары, побач са сцэнай можна было задаць пытанне аракулу.
На Замкавай гары, побач са сцэнай можна было задаць пытанне аракулу.
© Sputnik / Юлія Хвошч Наведвальнікі фэсту танчылі сярэднявечныя танцы, вадзілі карагоды.
Наведвальнікі фэсту танчылі сярэднявечныя танцы, вадзілі карагоды.
© Sputnik / Юлія Хвошч Распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна, вядомая ў колах рэканструктараў як Марго.
Распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна, вядомая ў колах рэканструктараў як Марго.
© Sputnik / Юлія Хвошч Вага рыцарскіх даспехаў каля 30 кілаграмаў.
Вага рыцарскіх даспехаў каля 30 кілаграмаў.
© Sputnik / Юлія Хвошч У фестывалі прыняло ўдзел 33 рыцарскіх клуба і 260 рыцараў.
У фестывалі прыняло ўдзел 33 рыцарскіх клуба і 260 рыцараў.
© Sputnik / Юлія Хвошч Часам рыцары дэманстравалі сапраўдны бой і ламалі агароджу рысталішча.
Часам рыцары дэманстравалі сапраўдны бой і ламалі агароджу рысталішча.
© Sputnik / Юлія Хвошч Калі ваяк атрымліваў траўму - яму адразу аказвалася дапамога.
Калі ваяк атрымліваў траўму - яму адразу аказвалася дапамога.
© Sputnik / Юлія Хвошч Сёлета ўпершыню ў праграму фестывалю быў заяўлены новы турнір - захоп замка з дапамогай арміі лучнікаў, так званы лучны бугурт.
Сёлета ўпершыню ў праграму фестывалю быў заяўлены новы турнір - захоп замка з дапамогай арміі лучнікаў, так званы лучны бугурт.
© Sputnik / Юлія Хвошч Выступленне знакамітага беларускага фолк-гурта "Стары Ольса".
Выступленне знакамітага беларускага фолк-гурта "Стары Ольса".