14:32 06 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
26610

Мастакі ў хаце, дзе жыў знакаміты беларускі паэт,прапануюць стварыць музей Рыгора Барадуліна.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Мастакі ў другой раз сабраліся на радзіме знакамітага беларускага пісьменніка, першы пленэр адбыўся ў 2009 годзе, яшчэ пры жыцці Барадуліна, паведамляе партал Budzma.org.

Хата Рыгора Барадуліна ў Вушачах ажыла. Тут з дазволу ўдавы паэта Валянціны Міхайлаўны пасяліліся мастакі. 30 ліпеня на малой радзіме славутага паэта распачаўся мастацкі пленэр. Яго ладзіць Ада Райчонак, кіраўніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча — грамадзкай арганізацыі, якую яна заснавала з паплечнікамі ў 1995 годзе.

"У нас кожны дзень прысвечаны дзядзьке Рыгору. Мастакі ўдзень малююць, а ўвечары мы збіраемся разам, праз кампутар глядзім фільмы або перадачы пра Рыгора Барадуліна. Быў у нас і вечар беларускай песні — дзядзька Рыгор любіў жа і спяваць, і іншых паслухаць",- апавядае Ада Райчонак.

Мастакі падчас пленэру не проста выкарыстоўваюць падворак яго хаты як пляцоўку пад намёты або месца для творчасці ў зацені яблыневага саду. Яны пакасілі траву, падрамантавалі хляўчук, вывесілі сушыцца дываны з хаты, у якую дзядзька Рыгор ужо і не прыяжджаў апошнімі гадамі, бо не дазваляла здароўе. Частка мастакоў пасялілася ў хаце — хто ў вялікім агульным пакоі, хто ў малым пакойчыку на паддашку. Самыя адданыя аматары прыроднага адпачынку расставілі намётавы лагер ў садзе. Абед і вячэра — супольныя.

Мастакі на гэты пленэр сабраліся з Мінску, Віцебску, Полацку, Верхнядзвінску, Лепеля. Галоўная мэта — навучыцца аднаму ад аднаго і пакінуць творчы ўспамін пра мясьціны, дарагія Рыгору Барадуліну.

Цягам году пленэрныя працы мастакоў будуць удасканальвацца, а потым вандраваць — выставы пройдуць на Віцебшчыне і ў Менску. На памяць пра сёлетні пленэр на падворку хаты Рыгора Барадуліна застанецца невялічкая дубовая алея. Першы малады дубок вырас сам — якраз на тым месцы, дзе паэт ставіў свой фатэль і глядзеў на вуліцу, на жыцьцё родных Вушачаў. Астатнія дубочкі пасадзілі мастакі, дбайна паабгароджваўшы і не забываючы паліваць, каб прыжыліся.

Тэги:
Гісторыя, Мастацкая літаратура, Літаратура, Выяўленчае мастацтва, культура і мастацтва, Культура, Рыгор Барадулін, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы