11:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыццё фестывалю Лістапад у 2014 годзе

Арганізатары “Лістапада” абвясцілі канцэпцыю фестывалю гэтага года

© Фото: Официальный сайт фестиваля "Лістапад"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Лістапад-2015" (7)
45 0 0

Чарговы кінафорум пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Арганізатары Мінскага міжнароднага кінафестывалю абвясцілі аб новай канцэпцыі і слогане гэтага года — "Задавальненне для вачэй".

22-й кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада бягучага года ў беларускай сталіцы. Арганізатары падкрэсліваюць: штогод канцэпцыя фестывалю змяняецца разам з постэрамі і слоганам. Па традыцыі постэры для фестывалю стварае мастак Аляксандр Камянец.

"Фірмовым" колерам будучага "Лістапада" стане светла-сіні. Арганізатары тлумачаць такі выбар тым, што гэта "колер экрана, неба, касмічнай прасторы".

Слоганам леташняга фестывалю было "Такое рознае кіно" — гледачам прапаноўвалі стужкі розных жанраў і стыляў. Сёлета ўпор зробяць не на разнастайнасць, а на магчымасць конкурсных фільмаў "даставіць гледачу асалоду".

Кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў Мінску з 1994 года. Кінафорум акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як cпецыялізаваны конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, а таксама Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У рамках фестывалю, акрамя конкурснага паказу, праходзяць майстар-класы, дыскусіі, выставы і творчыя сустрэчы.

Тэмы:
"Лістапад-2015" (7)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця, Мастацтва, Культура, Кіно, "Лістапад" (кінафестываль), Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы