18:05 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Расійскі спявак Дзмітрый Хварастоўскі

Дзмітрый Хварастоўскі вяртаецца на сцэну

© Sputnik / Владимир Вяткин
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
134 0 0

Барытон збіраецца выступіць у “Метрапалітэн-опера” ў пастаноўцы “Трубадур”.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Вядомы расійскі оперны выканаўца Дзмітрый Хварастоўскі вяртаецца на сцэну — у верасні і пачатку кастрычніка ён плануе выступіць у трох спектаклях ў нью-ёркскім Метрапалітэн-опера, пра гэта барытон паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

У Хварастоўскага дыягнаставалі пухліну мозгу ў чэрвені бягучага года. З-за хваробы спеваку прыйшлося адмяніць усе выступленні да верасня.

"Пасля працяглага курсу працэдур спадзяюся ў гэтым месяцы прыняць удзел у трох спектаклях" "Трубадур" у "Метрапалітэн-опера" — 25, 29 верасня і 3 кастрычніка", — напісаў выканаўца.

Раней жонка спевака паведаміла, што Хварастоўскі 13 жніўня скончыў курс прамянёвай тэрапіі, якую ён праходзіў у лонданскай клініцы Royal Marsden.

Барытон павінен выступіць у Мінску 5 лістапада, у цяперашні час не вядома, ці адбудзецца канцэрт.

Тэги:
Музыка, культура і мастацтва, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Дзмітрый Хварастоўскі, Расія, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы