Літаратурна-музычная сустрэча з Alexander Pomidoroff пройдзе заўтра

Падпісацца
У душэўнай атмасферы "Трох жаўняроў" заўтра ў 19.00 Pomidoroff будзе спяваць, чытаць, а госці могуць усе гэтае слухаць пад жаўнярскія заедкі.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Pomidoroff 17 верасня  прачытае выбраныя месцы з "Запісак афцэра Чырвонай арміі" Пясецкага, заспявае пад гітару.

Сустрэчу ладзяць з нагоды "свята" 17 верасня, калі Савецкі Саюз увёў сваё войска на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Шмат кім гэта лічыцца актам здрады: тым часам Польшча знаходзілася ў стане вайны з фашысцкай Германіяй, СССР фактычна падтрымалі нападзенне на палякаў.

"Тры жаўняры" з нядаўняга часу сталі надта папулярнымі ў Менску. Стваральнікі намагаліся адрадзіць унутры атмасферу французскай рэвалюцыі. З лозунгам "Сапраўдная ежа!" стваральнікі прапануюць гасцям піты "Сняданак улана", "Мара грэнадзёра" і "Сыты капрал". Адным словам, слухайце Памідорава і адчувайце сябе рэвалюцыянерам.

Стужка навiн
0