У Мінску выступяць адразу два Самойлавых

© Sputnik / Юлія Хвошч"ДнеПроРок"-2015
ДнеПроРок-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заснавальнікі легендарнага гурта “Агата Кристи” даўно не спяваюць разам, але ўпершыню ў гісторыі выступяць у Мінску практычна ў адзін час.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Выступы братоў Вадзіма і Глеба Самойловых ў беларускай сталіцы пройдуць з розніцай за ўсё ў два тыдні.

Канцэрт старэйшага з братоў — Вадзіма — адбудзецца 20 лістапада ў мінскім Prime Hall, канцэрт малодшага Глеба 5 снежня, як заўжды, у клубе Re:Public. Прычым Вадзім Самойлаў упершыню выступіць у Мінску без брата, Глеб жа ўжо 5 гадоў запар прыязжае з канцэртамі ў беларускую сталіцу.

Гурт The Matrixx 16 мая прэзентаваў новы альбом у Смаленску

Гастрольная праграма Вадзіма Самойлава "Агата Кристи". Усе хіты" 20 лістапада ў Prime Hall упершыню будзе прэзентаваная мінскай публіцы. Канцэрт пачнецца а 20-й гадзіне. Кошт квіткоў складае ад 550 да 800 тыс. рублёў, танцпол — 500 тыс. рублёў.

Глеб Самойлаў са сваім гуртом The Matrixx едзе ў Мінск з прэзентацыяй новага альбому "Резня в Асбесте", у праграму таксама ўключаны песні з рэпертуару "Агаты Кристи". Кошт квіткоў складае ад 300 да 500 тыс. рублёў. 

Стужка навiн
0