21:47 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Мінскі клуб Re: Public

Re: Public адзначае Дзень нараджэння

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень нараджэння клуба Re:Public (5)
15110

На свяце выступяць “Дай дарогу!”, “Кассиопея”, Navi і “Мутнаевока”.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Адсвядкаваць чатырохгоддзе са дня заснавання найбуйнейшага рок-клуба сталіцы можна будзе 1 кастрычніка ў кампаніі лепшых гуртоў краіны.

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць, што чацвёрты Дзень нараджэння клуба атрымаецца сапраўды легендарным, гасцей чакае шмат сюрпрызаў, падарункаў і святочны настрой.

"Мы чакаем вас 1 кастрычніка ў самы шалёны і радасны для нас дзень. Таму што мы вас любім, і ведаем, што гэта ўзаемна", — распавядаюць арганізатары ў суполцы сустрэчы ў сацсетках.

Міжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Хэдлайнеры мерапрыемства - Дай дарогу!

Павіншаваць клуб з Днём нараджэння прыйдуць "Кассиопея", "Мутнаевока", Navi і Георгій Дабро, хэдлайнерамі канцэрту стануць брэсцкія панкі "Дай дарогу!".

Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 100 да 200 тыс. рублёў.

Тэмы:
Дзень нараджэння клуба Re:Public (5)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця, Музыка, музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Re:Public, Увесь свет, Мінск, Беларусь, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы