21:00 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Фотоаппарат

Адкрытая сустрэча з Рымалдасам Вікшрайцісам у Галерэі "Ў"

© Sputnik / Дмитрий Астахов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
81 0 0

Фотаздымкі літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса могуць падацца жудаснымі – ужо добрая нагода завітаць на сустрэчу.

МІНСК, 7 КАС — Sputnik. 15 кастрычніка ў 19.00 у галерэі "Ў" адбудзецца адкрытая сустрэча з удзельнікам праекта "Рэальны Свет" Рымалдасам Вікшрайцісам. Сустрэча адбудзецца ў межах выставы спадара Вікшрайціса і яго калегі Марціна Пара.

Першая сустрэча гэтых двух фатографаў адбылася ў 2009 годзе ў рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі "Сустрэчы ў Арлі". Там Вікшрайціс, вылучаны вядомым брытанскім фатографам Марцінам Парам, атрымаў узнагароду "Адкрыццё года". Пар пачаў сваю міжнародную кар'еру ў якасці фатографа ў горадзе Арль у 1986 г. аднак паміж фатографамі можна прасачыць больш канкрэтныя сувязі. Абодва аўтары адкрытыя да навакольнага свету і гатовыя паказаць трагікамічныя бакі нашага жыцця.

Як у фатаграфіі М. Пара, так і ў фотагісторыях Р. Вікшрайціса можна ўбачыць шокавыя скрайнасці гратэску, праявы дзіўных формаў, якія яны выбіраюць, сімвалы і незвычайныя ракурсы. Усе гэтыя элементы адпавядаюць асноўнай сіле мастакоў і пасланню, якое яны шлюць гледачам — адлюстраванне рэальнага жыцця.

По теме

Месяц фатаграфіі ў ЦЭХ: піцерскія камуналкі і жывёла як трафей
Заўтра ў Мінск прыедзе знакамітая Франсуаза Юг'е
Тэги:
Галерэя Ў, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы