22:28 19 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Мікалай Чаргінец

Чаргінец пра Нобеля Алексіевіч: віншую, нягледзячы на спрэчкі

© Фото : kanaplev + leydik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
179 0 0

Калегі па цэху рады, што творчасць беларускай пісьменніцы высока ацанілі ў Нобелеўскім камітэце. Афіцыйныя асобы пакуль не камэнтуюць паведамленне са Стакгольма.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Калега Святланы Алексіевіч сенатар і пісьменнік Мікалай Чаргінец прызнаўся ў інтэрв'ю Sputnik, што для яго гэта прыемная навіна.

Нобелеўскі камітэт 8 кастрычніка ўзнагародзіў беларускую пісьменніцу прэстыжнай прэміяй у галіне літаратуры за "паліфанічныя сачыненні, помнік пакуты і мужнасці ў наш час".

"У нас былі розныя спрэчкі, але адносіны пры гэтым захаваліся роўныя. Хай з годнасцю носіць гэта званне", — сказаў Чаргінец.

Журналісты, у розныя гады працавалі разам з Алексіевіч, якая скончыла беларускі журфак ў 1972 годзе, таксама далучыліся да шматлікіх віншаванняў і ў сацыяльных сетках размяшчаюць свае ўспаміны і фатаграфіі пісьменніцы.

У міністэрстве культуры Беларусі на просьбу Sputnik пракаментаваць ўзнагароду беларускай пісьменніцы прапанавалі даслаць афіцыйны запыт.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Тэги:
Літаратура, Узнагароды і прэміі, Нобелеўская прэмія, Святлана Алексіевіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы