11:57 23 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
В кинотеатре

Кароткі метр ад беларускага рэжысёра ўзяў гран-пры ў Вене

© Flickr/ Silveira Neto
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
88 0 0

Кароткаметражны фільм "Адной крыві" заваяваў гран-пры міжнароднага кінафестывалю фільмаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы LET'S CEE Film Festival (Вена).

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Праца маладога беларускага рэжысёра Мітра Сямёнава-Алейнікава была прызнана лепшай сярод 118 фільмаў.

Тэма кінафестывалю — "All You Need Is Love". Тэма "Адной крыві" — барацьба за сваю праўду. Два браты, два погляды на свет і ў адзін дзень яны сутыкаюцца ілбамі.

Трейлер фильма ОДНОЙ КРОВИ \ THE SAME BLOOD film trailer from Mitry Semenov on Vimeo.

Пераможцаў выбіралі ў трох намінацыях: поўнаметражныя мастацкія карціны, дакументальныя фільмы і кароткі метр. Рэжысёр і аўтар сцэнарыя "Адной крыві" — малады беларус Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў. У 2011 годзе ён атрымаў дыплом па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра і кіно". У 2013 паступіў у ВГIК па спецыяльнасці кінарэжысуры і кінадраматургіі. Цяпер пераможца замахнуўся на заваяванне Румынскага фестывалю незалежнага кіно.

Тэги:
Аўстрыя, Вена, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы