Глядзі сваё: фестываль Bulbamovie пройдзе ў Мінску

© Flickr / woodleywonderworksМанхэттенский фестиваль короткометражных фильмов. Архивное фото
Манхэттенский фестиваль короткометражных фильмов. Архивное фото - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзінаццаць конкурсных кароткаметражак пакажуць у Цэнтры сучаснага мастацтва.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Адзінаццаць поглядаў на сучасную Беларусь будуць прадстаўлены на фестывалі кароткага метра Bulbamovie. Старшынёй журы будзе філосаф, культуролаг Максім Жбанкоў.

Прапануем вам праграму фестывалю.

1. "Клапоцкi", рэж. Аляксандр Міхалковіч, дак. 17 хв.

Маленькі правінцыйны горад, правінцыйныя людзі. Мастацтва загнана ў вузкія рамкі ўспрымання сярэднестатыстычнага жыхара. Такі погляд на свет мае адзiн з гараджан — фатограф Валерыя. Яго шлях — асктетычны лад жыцця. Творчасць у шкоду грошай. Але ж выжываць у гэтым свеце яму дапамагае жанчына.

2. "Музыка унутры", рэж. Андрэй Кашперскі і Нэлла Васілеўская, маст. 15 хв.

У гарадской бальніцы малады чалавек і яго палюбоўніца вырашылі высветліць адносіны, чакаючы калі з комы выйдзе яго жонка, якая атруцілася з-за іх романа. Два погляды на адну праблему.

3. "Апошнi дзень дурнога жыцця", рэж. Сяргей Філатаў, маст. 7 хв.

У гэты дзень галоўны герой вырашыў скончыць са сваім бязмэтным існаваннем.

4. "Беларусь якая", рэж. Влада Сенкова і Святланa Сакалоўская, маст. 21.25 хв.

Аўтарскі погляд на сучасную Беларусь праз школьніка, які дзякуючы дзіцячай цікаўнасці і не спяшаецца прыняць пункт гледжання дарослых, чыё ўяўленне аб краіне складаецца з набору штампаў і сумніўных нацыянальных сімвалаў, навязаных ў школе. Што ж такое Беларусь? Чым яна пахне? Якога яна колеру?

5. "Адной крыві", рэж. Мітры Семенаў-Алейнікаў, маст. 15 хв.

Гiсторыя з аднаго дня жыцця двух родных братоў, чыя розныя погляды на жыццё сапхнулi iх адзiн з адным у барацьбе за сваю праўду.

6. "Амерыкан бой", рэж. Мікіта Лаўрэцкі, маст. 25 хв.

Галоўны герой Максім, які тужыць па паміраючай выяве старога Мінска, сустракае свайго сябра Янку, з якім не бачыўся год, пакуль той вучыўся ў Амерыцы.

7. "Пасха Хрыста", рэж. Дарыя Юркевіч, дак. 13 хв.

Кожны год, на Вялікдзень, Царква сустракае бясконцы паток веруючых. Некаторыя з іх ідуць сюды раз на год. Чаго яны чакаюць ад гэтага свята, чаму яно так важна для іх?

8. "Пугач", рэж. Сяргей Каласоўскi, маст. 12 хв.

Беларусь 90-х. Самаўпэўнены да наіўнасці хлапчук па мянушцы Кітаец, не гледзячы на перасцярогі свайго сябрука Флейты, складае заклад з групай падлеткаў. У пагоні за выйгрышам, прыяцелі трапляюць у сітуацыю, дзе выбар вядзе да трагедыі…

9. "Вірус", рэж. Васіль Цыбулька, маст. 6 хв.

Два хлопцы вядуць размову аб сэнсе жыцця і мэтах чалавечага існавання. "Навошта мы існуем і хто мы такія?" — вось у чым пытанне.

10. "Беларускія гульні", рэж. Іван Куракевіч, док. 13 хв.

Хочаце пагуляць у нашы гульні? Гэта не проста… Затое весела!

11. "Кансьерж", рэж. Робэрт Сенека, маст. 9 хв.

Незадаволены кансьержам, жыхар шматкватэрнага дома прыходзіць на прыём у ЖЭС. Аказваецца, пытанне змены кансьержа вырашаецца галасаваннем жыхароў.

Стужка навiн
0