08:56 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Адкрыццё выставы Прывітанне, Пікаса, віват, Барселона

Далі і Пікаса вачыма беларускіх мастакоў

© Sputnik Юлія Хвошч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
17150

Выстава “Privet Picasso & Viva la Barcelona!” Ірыны і Анатоля Кузняцовых адкрылася ў Цэнтры сучасных мастацтваў.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Творы знакамітых іспанскіх мастакоў Далі, Пікаса, Гаўдзі, Міро, Тапіеса прадстаўлены ў выглядзе арт-аб'ектаў, разам яны ўяўляюць сабой своеасаблівы творчы кругазварот.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў па-сапраўднаму іспанскай атмасферы — вучаніцы школы "Магія танцу" ў іспанскіх касцюмах выканвалі нацыянальныя іспанскія танцы пад гукі жывой гітары ў выкананні Яна Клапоцкага, на праектары паказвалі фота Барселоны.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі культуры і мастацтва, калегі і сябры мастакоў, каб павіншаваць Кузняцовых з адкрыццём выставы.

Звычайна чалавек, які прыязджае ў краіну пакідае для сябе ўражанне ў якасці фотаздымкаў, а калі мастак прыязджае ў краіну, то гэтыя яго ўражанні, гэтыя яго асацыяцыі, у гэта яго ў нейкія фантазіі на тэму краіны. Фантазіі Кузняцовых адбіліся ў арт-праектах — у жывапісу, у шкле, іншых матэрыялах.

Адкрыццё выставы Прывітанне, Пікаса, віват, Барселона
© Sputnik Юлія Хвошч
Адкрыццё выставы "Прывітанне, Пікаса, віват, Барселона"

"Віват Пікаса, віват Барселона, віват Гаўдзі — словы, якія сапраўды рвуцца з душы, калі ты ідзеш на зямлю сонечнай Іспаніі. Я разумею сваіх паважаных калег, нашых сяброў таму што той, хто быў у Іспаніі, той хто быў у Барселоне, ён ніколі не зможа забыць гэтыя пачуцці і гэтыя эмоцыі", — звярнуўся з прадмовай да гасцей першы намеснік Беларускага саюза мастакоў Алесь Дранец.

Часу для падрыхтоўкі выставы было вельмі мала. Рыхтаваць экспазіцыю мастакам дапамагалі сябры, дзеці распісвалі сцены.

"Энергія Іспаніі, энергія Барселоны заключаецца ў агульны кругазварот энергіі, таму што гэтыя мастакі ўсё рабілі з прыроды. Мастаку няма адкуль узяць фарбы, акрамя як з прыроды. Яны рабілі шэдэўры, а шэдэўр заўсёды звязаны з прыродай — з небам, з вадой", — распавядае Ірына Кузняцова.

"Я настолькі натхніла ўсіх гэтых ідэяй, што ўсе прыходзілі і нешта рабілі, нават дзеці нешта распісвалі", — дадала мастачка.

Пасля афіцыйнай часцы і віншавнняў Ірына Кузняцова ўзяла парасон з беларускім сцягам і скамандавала: "Беларусы, за мной!". Мастачка запрасіла ўсіх на выставу, распавядаючы пра кожны арт-аб'ект і гісторыю яго стварэння. 

Тэмы:
Імпрэзы і прэзентацыі (15)

По теме

Далі і Пікаса вачыма беларускіх мастакоў
Выстава "Privet Picasso & Viva Barselona!" адкрылася ў Мінску
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, Культурнае развіццё, Мастацтва, Цэнтр сучасных мастацтваў, Алесь Дранец, Анатоль Кузняцоў, Ірына Кузняцова, Увесь свет, Еўропа, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы