13:55 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Чтение книги

Лукас Бэрфус прадставіць у Беларусі раман “Каала”

© Flickr/ Karoly Czifra
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
137 0 0

Швейцарскі пісьменнік Лукас Бэрфус 23-24 кастрычніка наведае Беларусь па запрашэнні Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Візіт прымеркаваны да выхаду беларускага перакладу рамана “Каала”, што пабачыць свет у выдавецтве “Паперус”.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. У чытаннях, якія адбудуцца ў Брэсце і Мінску, бяруць удзел аўтар Лукас Бэрфус і перакладчыца Ірына Герасімовіч.

Лукасу Бэрфусу стае мужнасці выправіцца на тэрыторыю вусцішу і нематы, што расхінаецца ў яго ўласнай свядомасці пасля самагубства брата. Спрабуючы спасцігнуць гэты ўчынак, робячы крок за крокам углыб братавага жыцця, даследуючы ўласную — і не толькі — маўчанку, раскручваючы ўсе сэнсавыя клубкі, што трапляюцца на шляху, аўтар стварае ўнікальны шматмерны тэкст, у якім пад покрывам штодзённасці пульсуе тое, што мае дачыненне да самага ядра жыцця, чалавечага і не толькі.

Кніга пра самагубства і паразы, яна напаўняе энергіяй і аптымізмам ад усведамлення велічы чалавека, які зазірнуў у самую бездань і здолеў пра гэта распавесці.

Усіх, каго кранае экзістэнцыйная праблематыка, хто ўспрымае пошукі сэнсу як асабістую задачу, мы запрашаем на чытанне з удзелам Лукаса Бэрфуса — пісьменніка, якога на яго радзіме ў Швейцарыі называюць Максам Фрышам сённяшняга дня. Вы зможаце далучыцца да прасторы самых галоўных і самых чалавечых пытанняў — пра жыццё, смерць і сэнс.

Брэст: 23 кастрычніка, 16.00, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

(бульвар Касманаўтаў, 48)

Мінск: 24 кастрычніка, 18.00, Інстытут імя Гётэ, 4-ы паверх

(вул. Веры Харужай, 25/3)

Тэги:
Лукас Бэрфус, Брэст, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы