22:11 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Послевоенный Минск

“Беларусь 4.33: горад сонца кропка нуль” – мультымедыйны арт-праект

© Фото: НМИ и КБ
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
134 0 0

Унікальны перформанс “Беларусь 4.33.горад сонца кропка нуль” пройдзе 1 лістапада ў Studio67.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. "Беларусь 4.33 горад сонца кропка нуль" — выставачна-мультымедыйны праект, ідэйным натхняльнікам стаў Артур Клінаў са сваёй "Малой падарожнай кніжкай па Горадзе СОНца". Рэалізатары і творцы — Таццяна Арцімовіч і Антон Сарокін.

Кніга Клінава расказвае гісторыю чалавека, народжанага ў савецкім Мінску, які праз успаміны горада свайго дзяцінства распавядае пра адзін няўдалы гістарычны сацыяльны эксперымент — Савецкую імперыю. Цела Мінска, ягоная гісторыя становяцца ў гэтым расповедзе асноўнай метафарай, прасторай, звяртаючыся да якой герой спрабуе ўспомніць сябе, усвядоміць тое, што было, для таго, каб знайсці шляхі думаць пра сваё заўтра. Але гэта не толькі гісторыя чалавека, траўмаванага савецкім праектам. "Малая падарожная кніга па Горадзе СОНца" расказвае пра пошукі ідэнтычнасці ў прасторы горада — і аказваецца, складана знайсці сябе ў зруйнаваным горадзе ці месцы, якое не мае памяці.

Менавіта канцэпты калектыўнай і персанальнай памяці і ідэнтычнасці сталі адпраўнымі пунктамі праекта "Беларусь 4.33. горад сонца кропка нуль". Аўтаномная гукавая інсталяцыя Антона Сарокіна "Беларусь 4.33" (work-in-progress) звяртаецца да зонаў цішыні беларусаў, знакавых болевых кропак сучаснай гісторыі краіны, утвараючы такім чынам мапу забароненай памяці. Разам з відэа і фрагментамі тэксту ў праекце сыходзяцца мінулае і цяперашняе, уяўнае і штодзённае, віртуальнае і рэальнае, каб расказаць пра памяць жыхара і горада, які ў гэтым расповедзе губляе сваю ўнікальнасць: гісторыя гарадоў накладваецца адна на адну, утвараючы такім чынам прастору агульнай памяці.

Дзе: Studio67.

Калі: 1 лістапада (нядзеля), 18:00.

Тэги:
Антон Сарокін, Таццяна Арцімовіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы