“Дзень усіх жывых” – адкрыццё “Месяца польскай літаратуры”

© Flickr / Dan MarkeyeФлаги Польши
Флаги Польши - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Месяц польскай літаратуры” адкрыецца ў чацвер у кнігарне “Логвінаў”.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Кнігарня "Логвінаў" 29 кастрычніка запросіць гасцей для удзелу ва ўрачыстым адкрыцці "Месяца польскай літаратуры". Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя паэткі Эвы Ліпскай "Дзень усіх жывых", якая выйшла ў перакладзе Андрэя Хадановіча. У прэзентацыі возьме ўдзел аўтарка зборніка, дзея будзе ладзіцца пры музычным аздабленні акардэаніста Анатоля Тарана. Пачнецца мерапрыемства а 19 гадзіне.

У межах "Месяца" ў кнігарні штотыднёва будуць ладзіцца музычныя і тэатральныя імпрэзы, увоход на іх — вольны.

5 лістапада адбудзецца прэзентацыя перакладу комікса "Бортнік Ігнат і скарб пушчы". Удзел возьмуць коміксаробы ад Беларусі і Польшчы — Адам Глобус і Томаш Самойлік. Пачатак — в 19 гадзіне.

18 лістапада — прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых аўтараў польскага дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды". Пачатак в 19 гадзіне.

26 лістапада — адкрыццё выставы "Маладая польская ілюстрацыя". На экспазіцыі прадставяць працы трох выпускнікоў Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Будуць прадстаўленыя кнігі і ілюстрацыі да іх. Адкрыццё пройдзе а 17 гадзіне у галерэі "Акадэмія". Усе мерапрыемствы ладзяцца пры ўдзеле Польскага інстытута.

Стужка навiн
0