22:15 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
18720

Магілёў адпрацаваў свой статус культурнай сталіцы СНД, якой яго абвясцілі два гады таму. Магілёвец Міхась Булавацкі выдаў пераклад сарака пяці вершаў Уладзіміра Высоцкага ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Алена Васільева, Sputnik

Міхась Булавацкі ў незалежным выдавецтве "Кнігазбор" выдаў зборнік "Пры жыццё, пра волю, пра сябе". У зборніку — беларускамоўны Высоцкі, для якога, дарэчы, Беларусь — не "крэсы ўсходнія" і не "северо-западный край", а краіна, дзе нарадзіўся ўласны бацька (у Брэсце) і бацька жонкі (у Навагрудку).

Нягледзячы на ўсеабдымнае жаданне беларусаў шукаць знакамітых продкаў амаль ці не па ўсім свеце, аб'яўляць беларусамі нават стваральнікаў Worner Brothers і называць тых братамі Воранавымі, Уладзіміра Высоцкага кіраўніцтва БССР і Рэспублікі Беларусь у "сыны краіны" запісвала нячаста.

Змест зборніка Пра жыццё, пра волю, пра сябе
© Sputnik
Змест зборніка "Пра жыццё, пра волю, пра сябе"

Высоцкі любіў прыязджаць у Беларусь, і ў 2013 годзе ў Наваградку без асаблівага шума быў нават адкрыты помнік паэту. Ні прадстаўнікі расійскага пасольства, ні беларуская эліта ў адкрыцці ўдзелу не бралі. Помнік адкрылі ціхенька, і яшчэ на два гады на Высоцкага забыліся.

Аўтар перакладу ягоных вершаў прызнаецца, што імгненнай закаханасці ў паэзію Высоцкага ў яго не было, болей за тое, калі студэнты паверхам ніжэй слухалі магнітныя стужкі з ягонымі песнямі, папросту прасіў закрыць акно.

Захапленне прыйшло выпадкова, калі сябры паставілі на магнітафоне не "Скалалазку". "Для таго, каб такое і так спяваць, мала мець талент паэта-спевака, патрэбна яшчэ смеласць. Смеласць, якую метадычна вытраўлівалі з насельнікаў СССР", — распавядае перакладчык.

Між тым Булавацкі зазначае, што прозвішча Высоцкага хоць і на слуху, але ж творчасць яго да гэтага часу малавядомая, прынамсі — пазакіношная творчасць.

"Аднойчы ў кампаніі банкаўскіх службоўцаў я пацікавіўся, якія з песень Высоцкага ім падабаюцца. Называліся пераважна песні, якія гучалі ў кінафільмах. Прачытаў банкірам беларускі варыянт "Палявання на ваўкоў", і яны з інтарэсам і непрыхаваным здзіўленнем узяліся абмяркоўваць песню", — успамінае перакладчык, які высвятліў, што песню суразмоўцы чулі ўпершыню.

Урывак з беларускага "Палявання на ваўкоў" можаце прачытаць на нашым сайце, перш чым зойдзеце за зборнікам у кнігарню Логвінава, дзе супрацоўнікі ўжо захоплена расказваюць, што па-беларуску паэт гучыць "нібы так і мае быць".

Прагна рвуся з усіх сухажылін,

Каб праскочыць, паспець да пары!

Атачылі мяне! Акружылі!

Гоняць весела на нумары!

Там з-за елак гучаць дубальтоўкі.

Паляўнічы хаваецца ў цень.

Там ваўкі снегам крохкім і коўзкім

Скачуць, быццам жавая мішэнь…

Там паляванне на ваўкоў! Там паляванне!

Ату драпежнікаў, старых і шчанюкоў!

Крычаць загоншчыкі, шалеюць псы ў брахарні!

На снезе кроў і плямы яркія флажкоў…

Міхась Булавацкі — журналіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, а гэтаксама настаўнік матэматыкі і фізікі.

По теме

Высоцкі па-беларуску: 45 вершаў у зборніку
Уладзіміра Высоцкага не стала 35 гадоў таму
Тэги:
Міхась Булавацкі, Уладзімір Высоцкі, Магілёў, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы