14:48 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14410

Другі альбом калектыву сайд-праекту гурта - Vox Mira - змяшчае 7 кампазіцый. Па словах гурта, гэты альбом аб праходжанні шляху з кропкі А ў кропку В і аб вызначэнні каардынатаў гэтах кропак.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Сайд-праект гурта "Иномарки" Vox Mira прадстаўляе альбом VII. Гурт сцвярджае, што лепей новы альбом слухаць ад пачатку да канца, бо ён уяўляе сабою кампазіцыйнае цэлае. Ад першага трэку ідзе трансфармацыя лірычнага героя ад шалёнага да разважлівага.

Бліжэйшым часам выступ гурта "Иномарки" можна пабачыць у Doodah King — 30 кастрычніка, 13 лістапада — у TNT Rock Club.

7 фактаў пра альбом VII

Уступ да першай песні альбома "В ожидании чуда" выконваецца на гітары скрыпічным смыком. Упершыню такі прыём выканаў Джымі Пэйдж, гітарыст гурта Led Zeppelin, у песні Dazed and Confused.

У трох песнях альбома (4-6) партыю асноўнага вакалу выконвае ўдарнік гурта Яўген Гаўрусеў.

Усе тэксты альбома напісаныя клавішнікам гурта, Сяргеем Быстровым. За выключэннем першага прыпеву песні "В ожидании чуда", яго словы напісаў вакаліст Зміцер Шампанаў.

Вокладка альбома выкананая ў дзвюх каляровых гамах. Паколькі гэта карціна, і ў яе стварэнні не задзейнічаны аніякія камп'ютарныя тэхналогіі, мастачцы Надзеі Саяпінай-Гендрусевай давялося маляваць дзве розныя карціны.

Карціну для вокладкі фатаграфавалі на плёнку пры сонечным святле. І цень ад дрэва на спіралі, якая падобна да цыферблату, выпадкова падае на лічбу VII.

Шостая песня прысвячаецца Андрэю Змітровічу, вакалісту і лідару гурта Милость. "Стакан не полон но ты снова едешь в Будслав". Будслаў — пасёлак у Беларусі, дзе штогод збіраюцца тысячы паломнікаў.

Сёмая кампазіцыя альбома — "Вокализ" — была напісана пад уражаннем ад вакалізу Фрэдзі Меркьюры — Exercises In Free Love, а таксама "Вакалізу" (опус 34, №14) Сяргея Рахманінава.

Тэги:
Иномарки, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы