10:16 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
J:МОРС

"J:морс" сыграе "Тайны канцэрт" для 100 прыхільнікаў

© Sputnik Марина Серебрякова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
18820

Гурт "J:морс" вырашыў адзначыць выхад новаго альбома "Воздух" незвычайнай акцыяй.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. 10 лістапада музыкі сыграюць у Мінску "Тайны канцэрт", на які змогуць патрапіць па адмысловых запрашэннях усяго 100 прыхільнікаў.

Пра выхад першай за пяць год працы гурта лідэр "J:морс" Уладзімір Пугач паведаміў у адмысловым відэазвароце, знятым падчас пілатажнага палёта на планеры. На дыск патрапіла 11 песень, у тым ліку аднайменная кампазіцыя, якая стала саўндтрэкам да фільма "Ро у Дж".

"Мы зрабілі вялікі перапынак у студыйнай працы. Гэты альбом, першы за пяць год, даўся няпроста, гэта вельмі важны момант для гурта. Мы маем шмат планаў наперадзе, у тым ліку вялікую прэзентацыю ў лютым. Але зараз ёсць жаданне адсвяткаваць выхад дыска ў коле сяброў і найбольш актыўных слухачоў у якой-небудзь невялічкай зале, дзе гледачы знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі. Проста падзяліцца сваім настроем і сказаць усім дзякуй", — распавёў Пугач.

Запрашальнікі на "Тайны канцэрт" можна атрымаць двума спосабамі. Па-першае, іх можна выйграць у эфіры радыё Unistar кожны працоўны дзень з 2 да 10 лістапада. Па-другое, атрымаць разам з першымі 50 экзэмплярамі CD "Воздух", які паступіць у продаж 5 лістапада праз інтэрнэт-краму OZ.by. Пра месца правядзення канцэрта яго наведвальнікі даведаюцца раніцай у дзень мерапрыемства.

Канцэртная прэзентацыя альбома "Воздух" для шырокай публікі адбудзецца 13 лютага 2016 года ў Prime Hall. Пачуць новы дыск "J:морс" можна будзе за дзень да выхаду — 4 лістапада з 19.00 да 21.00 адбудзецца яго прэм'ера ў межах адмысловага эфіру на хвалях радыё Unistar.

Тэмы:
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Стыль жыцця, Еўропа, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы