09:03 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Спектакль Чэхаў. Камедыя. Чайка Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра

"Гамлет" і "Чайка" прадставяць Беларусь на тэатральным форуме

© Фото : Беларускi дзяржаўны маладзежны тэатр
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Сучасны беларускі тэатр (27)
112 0 0

II Моладзевы тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі адбудзецца 9-26 лістапада ў Мінску.

Мінск, 1 ліст — Sputnik. На II Моладзевым тэатральным форуме гледачы ўбачаць пастаноўкі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі.

Першы Моладзевы форум адбыўся 6-13 чэрвеня 2012 годзе ў Кішынёве, дзе маладыя   рэжысёры, мастакі, драматургі з краін СНД, Балтыі і Грузіі ўпершыню маглі не толькі пабачыць і ацаніць вынікі працы сваіх калег, але таксама знайсці магчымасць для далейшага прафесійнага супрацоўніцтва.

Па словах рэдактара аддзела знешніх сувязяў Купалаўскага тэатра Веранікі Молакавай, менавіта купалаўцы прадставілі там Беларусь са спектаклем "Офіс" Кацярыны Аверкавай і атрымалі Гран-пры. Сёлета беларускія гледачы ўбачаць каля дзясятка пастановак, а Купалаўскі тэатр будзе сустракаць гасцей на сваёй сцэне, дзе адбудуцца пяць спекатляў і ўрачыстае закрыццё форуму.

Таксама паказы спектакляў форуму пройдуць у Рускім тэатры, у Тэатры юнага гледача, на сцэне Маладзёжнага тэатра і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Беларусь прадставіць Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр са спектаклем "Чэхаў. Камедыя. Чайка" у пастаноўцы Іскандэра Сакаева і Магілёўскі абласны тэатр лялек з "Гамлетам" у пастаноўцы Ігара Казакова.

На выставе ў галерэйнай прасторы тэатра беларускай драматургіі гледачы пазнаёмяцца таксама з працамі маладых мастакоў. Лепшыя п'есы маладых драматургаў апублікаваныя ў спецыяльным зборніку. Сярод беларускіх аўтараў — Дзмітрый Багаслаўскі ("Внешние побочные"), Андрэй Іваноў ("Это всё она") і Віктар Красоўскі ("Эшелон № 0" у суаўтарстве з украінкай Ірынай Гарэц).

Арганізатарамі форуму выступілі: Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы