Усё, што ты не ведаў пра боль – 72 прылады катавання ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоКалекцыя масак
Калекцыя масак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас экскурсіі па выставе “Змярканне Сярэднявечча” карэспандэнт Sputnik высветліла, што на Беларусі катаванняў не было – ведзьмакам і ведзьмам папросту рубілі галовы, што, трэба зазначыць, яшчэ досыць гуманна.

Алена Васільева, Sputnik

Выстава прыладаў катавання запрацавала ў Мінску і Sputnik накіраваўся высвятляць ступень змрочнасці еўрапейскага Сярэднявечча. Паўгадзіны, праведзеныя перад экспазіцыяй іспанскіх ботаў і калысак, і Беларусь насамрэч замацуецца ў свядомасці як ясная, светлая, чыстая, ветлая белая Русь, дзе ведзьмакам і няверным прынамсі папросту рубілі галовы, а не ламалі косці і не выразалі органы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖаночыя ашыйнікі
Жаночыя ашыйнікі - Sputnik Беларусь
Жаночыя ашыйнікі

"Ажно галава забалела", — дзяліліся адно з адным наведвальнікі выставы. "Ну дык а што вы хочаце, вось дзяўчаты едуць зараз у Еўропу і не вяртаюцца. Іх жа там маньякі рэжуць і катуюць!" — пераносілі прысутныя старажытнаеўрапейскія норавы на сучаснасць.

"Усе экспанаты зробленыя магілёўцам Сяргеем Нуматавым па макетах Сярэднявечча. Гэта адзіная настолькі буйная калекцыя масак у свеце", — распавядае спецыяльна для Sputnik арганізатар выставы Артур. У польскай бібліятэцы ён патрапіў на кнігу з апісаннем сярэдневяковага катавання і пачаў вырабляць прылады па ўзорах уласнымі рукамі. Спадар Артур зазначае, што не ўсе беларусы сыходзяць адсюль ва ўзнятым настроі, але ж да прыладаў пакарання ставяцца з відавочнай цікавасцю і бесперапынна пытаюцца, ці не было такога на Беларусі.

© Sputnik / Виктор Толочко"Жалезная дзева" з шыпамі знутры пратыкала ерэтыка, не закранаючы галоўныя органы
Жалезная дзева з шыпамі знутры пратыкала ерэтыка, не закранаючы галоўныя органы - Sputnik Беларусь
"Жалезная дзева" з шыпамі знутры пратыкала ерэтыка, не закранаючы галоўныя органы

"Не, не было, — запэўнівае экскурсавод Артур і дадае, што хоць ведзьмакоў у нас было нямала — досыць успомніць гісторыю з Чорнай паннай Нясвіжа, але ж абыходзіліся з імі меней жорстка. — У нас маглі галаву адрубіць, маглі на кол пасадзіць, але ж ні масак, ні крывавага допыту не было".

Маскі катавання нічога агульнага з маскарадам не маюць — на выставе ёсць маска для плётнікаў, адмысловая маска для тых, хто крадзе, вядзьмарская маска, маска абжораў. У такіх упрыгожаннях асуджаныя хадзілі па горадзе, і мінакі, у тым ліку — дзеці, кідалі ў іх гароднінай — такі своеасаблівы спосаб забаўлення. Тут жа — адмысловая маска для Джардана Бруна — яна не давала яму крычаць.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗнакамітая прылада ката "іспанскі бот"
Знакамітая прылада ката іспанскі бот - Sputnik Беларусь
Знакамітая прылада ката "іспанскі бот"

Экскурсавод спадар Артур падрабязна распавядае пра спосабы выкарыстання кожнай прылады. "Гэта, напрыклад, ведзьмін стул, на якім падчас допыту сядзела патэнцыйная ведзьма. Унізе раскладаўся касцёл, шыпы пакідалі ірваныя раны. Баў выпадак, калі жанчына вытрымала на ім 11 дзён, пасля яна памерла", — тлумачыць экскурсавод.

Яшчэ адна прылада — гарота — выкарыстоўвалася да 1978 года — тады на ёй апошні раз пакутаваў студэнт, які да таго ж аказаўся нявінны. Гэта стала падставай канчаткова адмяніць катаванні.

Дарэчы, у музеі можна сфатаграфавацца з усімі прыладамі, таму аматараў спецыфічных фотасесій там ласкава вітаюць.

Стужка навiн
0