19:18 28 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1448 0 0

Паэт, які пры жыцці, здаецца, здолеў стаць класікам беларускай літаратуры, прачытае лекцыю падчас выступу ў “Лятучым універсітэце”.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Штотыднёва "Лятучы ўніверсітэт" ладзіць лекцыі ад выбітных дзеячаў беларускай культуры. Гэтым разам можна будзе пачуць выступ Алеся Разанава ў межах серыі "Галоўнае пытанне". Паэт і мысляр, Разанаў запрашае да чытання верша і пошуку сэнсаў — прамоўленых у ім відавочна і тых схаваных, яшчэ непамысных, якія чакаюць свйаго кантэксту.

Шматлікія вершаваныя тэксты Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах, прыродных з'явах і жывых істотах. Іх назвы гавораць самі за сябе: "Камяні", "Зброя", "Сякера"… Праз матэрыяльнае ён імкнецца раскрыць штосьці новае: і ўласна пра рэчы-прадметы, і пра навакольную прыроду, і пра быццё чалавека, які іх успрымае. Паэт, гаворачы пра рэчы, шукае важныя сэнсы, пэўныя аналогіі, параўнанні.

У зборніках Алеся Разанава апошніх дзесяцігоддзяў "Вастрыё стралы", "У горадзе валадарыць Рагвалод", "Паляванне ў райскай даліне", "Рэчаіснасць", "Гановерскія пункціры" творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Ва ўладзе паэтавай думкі — паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самай вялікай загадкай пры гэтым для паэта застаецца жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны.

Дзе: інфармацыя пра месца правядзення дасылаецца зарэгістраваным слухачам.

Калі: 11 лістапада.

Тэги:
Алесь Разанаў, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы