09:09 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Віктар Марціновіч

Віктар Марціновіч анансаваў свой пяты раман

© Sputnik/ Марына Серабракова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14230

Новая кніга раскажа пра цяжкасці сталення ў Беларусі.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Пісьменнік Віктар Марціновіч анансаваў свой новы раман, які выйдзе наступнай вясной — "Возера радасці". "Гэта будзе раман пра тое, як цяжка станавіцца дарослым у Беларусі, у постсавецкіх умовах. Гэта будзе кніга пра прыгоды трыццацігадовай дзяўчынкі ў зачараваным лесе, пры тым ролі "ўпыроў" будуць іграць самыя розныя персанажы", — расказаў пісьменнік падчас адкрыцця фестывалю SmartFilm ад Velcom.

Марціновіч распавёў, што ў новым рамане паспрабаваў адлюстраваць эпоху і выказаў надзею, што ў гэтым люстры кожны зможа пабачыць частку свайго жыцця. "Гэта будуць "Отцы и дети" у сучасным гучанні, праблемы дзяцей і бацькоў, любові і нелюбві будуць гучаць вельмі востра", — дадаў пісьменнік.

Марціновіч паабяцаў зрабіць адкрытыя чытанні рамана ў межах фестывалю мабільнага кіно. Жадаючыя змогуць зняць буктрэйлер па матывах "Возера радасці".

По теме

Марціновіч vs Нявінскі: экскурсія па месцах рамана "Параноя"
Тэги:
"Возера радасці", Віктар Марціновіч
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы