11:19 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Тэатр

Скажы акцёрам “стоп”: два тыдні будзе доўжыцца фестываль форум-тэатра

© Фото: прадстаўлена арганізатарамі фестываля
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6220

Фестываль пройдзе з 14 і 21 лістапада. Форум-тэатр - інтэрактыўны метад, які прыйшоў да нас з Бразіліі і які знаходзіцца на стыку тэатра, педагогікі і псіхалогіі.

МІНСК, ліс 10 — Sputnik. За два дні на пляцоўках Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў выступяць калектывы з усёй Беларусі, якія працуюць у дадзеным жанры і падымаюць вострыя сацыяльныя праблемы сучаснасці — тыя, пра якія не прынята казаць на вялікай сцэне.

У аснове форум-спектакляў заўсёды ляжаць рэальныя жыццёвыя сітуацыі, што разыгрываюцца акцёрамі перад гледачамі.

Асноўным адметным элементам сістэмы форум-тэатра з'яўляецца непасрэдны ўдзел гледача ў падзеях, якія адбываюцца на сцэне. Любы можа сказаць "стоп", выйсці на сцэну і замяніць аднаго з акцёраў, такім чынам змяняючы паводзіны дзеючых на сцэне персанажаў.

Форум-спектакль — гэта рэпетыцыя жыцця. Любое дзеянне, дыялог пачынаюцца на сцэне, але іх мэта — паўплываць на нашы паводзіны ў сапраўднай сітуацыі.

Фестываль пройдзе з 14 і 21 лістапада.

Тэги:
Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы