Малюй пад джаз – як аб’яднаць дзве творчыя стыхіі

© Sputnik / Юлія ХвошчВыстава "Паланэз", прысвечаная юбілею Агінскага
Выстава Паланэз, прысвечаная юбілею Агінскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жывапіс у рытме джазу можна будзе паглядзець у Loft Cafe.

МІНСК, ліс 10 — Sputnik. 15 лістапада ў Loft Cafe на джазавае музычна-мастацкае мерапрыемства "Жывапіс у рытме джазу". Вечар аб'яднае джаз і нашых мастакоў, абяцаюць панаванне джазу і поўнай свабоды.

Мастакі будуць імправізаваць з дапамогай пэндзляў і фарбаў, музыкі — інструментаў і нот, якіх таксама сем, як і асноўных колераў у спектры. На вашых вачах адбудзецца ператварэнне жывапісу ў жывую музыку. Задача мастакоў не толькі ўбачыць і адчуць колер, а яшчэ і адчуць яго пах і густ, пачуць яго гучанне і дыхаць ім.

Ідэя сустрэчы — аб'яднаць музыку і выяўленчае мастацтва, паказаць агульную прыроду музычнай і мастацкай творчасці. Арганізатары чакаюць, што гледачы змогуць увайсці ў эмацыйны рэзананс з мастакамі, пачуць музыку жывапісу.

Стужка навiн
0