“Пасрэдствам срэдств” – РСП прэзентавалі новы альбом на “Першаку”

© Sputnik / Юлія ХвошчДзень нараджэння клуба Re:Public
Дзень нараджэння клуба Re:Public - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сеціва ўжо ахарактарызавала гэтую падзею як “проста бомба”. “Разбітае сэрца пацана” прэзентавалі свой новы альбом “Пасрэдствам срэдств”.

МIНСК, 13 лic - Sputnik. Новы альбом гурта "Разбітае сэрца пацана" выйшаў сёння ў электронным выдавецтве "Пяршак". У альбом увайшло трынаццаць трэкаў.

"Пра боль і адчай, пра пошукі і барацьбу і, вядома, пра каханне. 13 зонгаў пранікнутых настроем легкага смутку і у той жа час надзеі, якая ўсім нам так цяпер патрэбная! Модны танцавальны індзі-сінці-поп ды актуальныя тэксты на трасянцы", — распавядаюць самі музыкі пра новы альбом, матывуючы тым самым грамадскасць скінуцца на яго на краўдфандынгавай платформе Ulej.

У новым альбоме — песня пра "скарацечнасць", пра "вайну з Амерыкай" і пра "электрычку любві". "Інагда прачынаюся пасярод ночы і тагда правяраю свайго тамагочы", — спявае РСП у старой манеры, але з палепшаным гукам.

Альбом будзе прэзэнтаваны 21 лістапада ў Палацы Рэспублікі (Пляцоўка хол).

Стужка навiн
0