00:03 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Руслан Асланов

Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю ў Сафіі

© Photo: Страница Руслана Асланова в Facebook
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
109 0 0

На дзіцячым "Еўрабачанні" у балгарскай Сафіі беларускі ўдзельнік выступіць пад дзясятым нумарам.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю ў сталіцы конкурсу гэтага года — Сафіі — у "Арена Армеец".

Беларуская дэлегацыя адправілася ў Балгарыю ў мінулую пятніцу. У нядзелю Руслан удзельнічаў у сумесным запісы з выканаўцай з Мальты песні Discover, якая стала гімнам конкурсу. Па словах рэжысёраў конкурсу, іх галасы выдатна падыходзяць адзін аднаму. Назва песні дублюе слоган "Еўрабачання-2015" хэштэг #discover — # адчыняй. Тэлегледачы пачуюць гэтую кампазіцыю падчас фіналу конкурсу, які адбудзецца 21 лістапада, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Таксама стала вядома і чарговасць выступлення Асланава ў конкурсе: беларускаму ўдзельніку выпаў дзясяты нумар з 17.

Цалкам парадак выступленняў юных выканаўцаў выглядае наступным чынам:

  1. Сербія;
  2. Грузія;
  3. Славенія;
  4. Італія;
  5. Галандыя;
  6. Аўстралія;
  7. Ірландыя;
  8. Расія;
  9. Македонія;
  10. Беларусь;
  11. Арменія;
  12. Украіна;
  13. Балгарыя;
  14. Сан-Марына;
  15. Мальта;
  16. Албанія;
  17. Чарнагорыя.

Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе 21 лістапада ў Сафіі. У Беларусі конкурс можна будзе паглядзець у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

 

По теме

"Волшебство" едзе ў Сафію: Руслана Асланава праважалі на Еўрабачанне
“Песняры” паспрабуюць паехаць на “Еўрабачанне” з песняй на мове
Тэги:
Дзіцячае Еўрабачанне, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы