Студэнты спраектуюць для Брэста энергаэфектыўны жылы комплекс

© Photo : прадстаўлена арганізатарамі конкурсаПлан забудовы
План забудовы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі стартаваў 12-ы Міжнародны Архітэктурны Конкурс "Студэнцкае праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізавер 2016". Яго арганізатарамі з'яўляюцца французская канцэрн Сен-Габэн (Saint-Gobain) і Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Заданне конкурсу, падрыхтаванае кампаніяй Сэн-Габэн пры супрацоўніцтве з Упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва горада Брэста, складаецца ў распрацоўцы праекта энергаэфектыўнай комплекснай забудовы жылога раёна «Чырвоны Двор» з улікам развіцця Брэста.

"Чырвоны двор", размешчаны каля ракі Мухавец, пачаў забудоўвацца ў 2012 годзе. Адна з асаблівасцяў раёна — малапавярховай забудовы — 3-4-павярховыя дамы сучаснай планіроўкі і таўнхаўзы. Конкурсны комплекс зойме каля 15-20 га. У яго межах размешчана жылая забудова, установы і прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання, вучэбна-выхаваўчыя ўстановы, вытворчыя аб'екты.

Адна з асноўных задач конкурсу — развіццё навыкаў праектавання энергаэфектыўных і мультыкамфортных аб'ектаў, а таксама фарміраванне прафесійнага асяроддзя сярод маладых беларускіх архітэктараў і праекціроўшчыкаў.

Міжнародны студэнцкі архітэктурны конкурс "Мультыкамфортны Дом Ізавер" праводзіцца ў два этапы: нацыянальны і міжнародны. Нацыянальныя этапы конкурсу залучаюць у сукупнасці больш за 100 навучальных устаноў і каля тысячы ўдзельнікаў з розных краін. Каманды, якія перамаглі на нацыянальных этапах, прадстаўляюць свае праекты на міжнародным.

Міжнародны этап пройдзе ў канцы траўня 2016 года ў Мінску. Сталіца Беларусі прыме 60 каманд-пераможцаў з Бельгіі, Балгарыі, Харватыі, Рэспублікі Чэхія, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Турцыі, Вялікабрытаніі і Украіны. Для ацэнкі праектаў сфарміравана журы, якое складаецца з прадстаўнікоў мясцовых органаў горадабудаўніцтва, вядучых архітэктараў Еўропы, супрацоўнікаў кампаніі Сэн-Габэн.

Стужка навiн
0