14:08 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
146 0 0

Заўтра адкрываецца моладзевая выстава “Селфі” ў Палацы Мастацтваў.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Выстава "Селфі" адкрыецца заўтра ў Палацы мастацтваў. Замест антычных фігураў атлетаў і фрывольных партрэтаў ракако наша эпоха пакіне нашчадкам незлічоныя тэрабайты селфі. Аднайменны конкурс прапануе мастакам прадэманстраваць аўтапартрэты і абмеркаваць тэму самапрэзентацыі чалавека ў інтэрнет-эпоху. Больш за месяц арганізатары прымалі ад мастакоў працы.

Непасрэдна перад выставай журы адбярэ працы, якія будучь паказаныя аматарам селфі і мастацтва. Творы вялікага памеру пажадана даслаць загадзя, тое самае датычыцца ідэй інсталяцый.

Арганізатары праекта кажуць, што любы твор можа ў той ці іншай ступені з'яўляцца аўтапартрэтам ці "селфі" мастака, што тлумачыцца ўнутранай сувяззю паміж мастаком і яго творам.

Праект "Селфі" прапануе мастакам звярнуцца як да тэмы самарэпрэзентацыі чалавека, для якой ў сучасным свеце ў сувязі з пашырэннем інтэрнэт-тэхналогій і сацыяльных сетак адкрыліся новыя, яшчэ не асэнсаваныя магчымасці, так і да больш вузкай тэмы аўтапартрэта. Аўтапартрэт пры гэтым можа разглядацца як у прамым сэнсе гэтага слова, так і ўключаць у сябе творы іншых жанраў, дзе асоба мастака праяўляецца ў больш апасродкаваных формах.

По теме

Якое сэлфі пакінеш пасля сябе: правілы аўтапартэту ад мастака
Тэги:
сэлфі, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы