00:50 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Галерэя Ў

“Архіў і сучаснае мастацтва” – прэзентацыя мастачкі Настассі Колас

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
60 0 0

Выстава Настассі Колас “Натуральныя прычыны” адбудзецца ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. "Натуральныя прычыны" — сінтэтычны праект, які ўключае ў сябе інсталяцыі і відэа-творы. Яго адпраўным пунктам паслужыў сямейны архіў, пашкоджаныя дакументальныя стужкі Настассінай бабулі, кінарэжысёра Алены Колас — своеасаблівыя мнеманічныя сямейныя рэчы, якія Настасся выкарыстоўвае як рэдзі-мэйд.

У сваёй працы яна разважае над зніклівасцю ўсяго матэрыяльнага, над часовай сутнасцю любога архіву. Сярод галоўных пытанняў праекту "Натуральных прычын": Як з дапамогаю тэхналогіяў ці інтэрпрэтацыі гісторыя можа быць змененая, перапісаная, дапоўненая? Як можна знайсці раўнавагу паміж катэгорыямі самасці, памяці, цяперашняга, будучага, інавацыяў і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з гісторыяй?

Настасся Колас нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску, жыве ў Нью Йорку. Скончыўшы Беларускі рэспубліканскі каледж мастацтваў і Універсітэт Раерсана ў Таронта, Анастасія распачала кар'еру ў модзе. Некалькі гадоў працавала ў Парыжы і Лондане, а ў 2008 пераехала ў Нью-Йорк, дзе і засяродзілася на працы ў сферы мастацтва і новых медыяў. Анастасія з'яўляецца кандыдатам на магістарскую ступень у Bard College Milton Avery School of The Arts. Выстаўлялася на Loop Video Art Festival у Барселоне, Forest Fringe у Эдынбургу, Anthology Film Archives і NEWD Art Show у Нью-Йорку.

Тэги:
Настасся Колас, Нью-Йорк, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы