19:29 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Режиссер Андрей Кудиненко

“Хранатоп” стартаваў у кінашколе

© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10040

Рэжысёр Андрэй Кудзіненка прадставіў студэнтам мінскай кінашколы-студыі Андрэя Палупанава свой праект “Хранатоп”.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка прадставіў для студэнтаў Мінскай кінашколы-студыі свой праект "Хранатоп". З гэтым праектам Кудзіненка ўжо ўзяў гран-пры на XXIV адкрытым кінафестывалі краін СНД і Балтыі "Кінашок". Яго праект — зборнік кароткіх гісторый пра сучаснасць, не анекдоты, але парадоксы. "Хранатоп" падтрымалі беларускія пісьменнікі, сярод іх — Адам Глобус, Віктар Марціновіч, драматург Павел Пражко, Павел Касцюкевіч, Артур Клінаў.

Са студэнтамі кінашколы рэжысёр правёў не больш за гадзіну, але ж абмеркаванне таго, што было пабачана, расцягнулася на некалькі гадзінаў і праходзіла ўжо без непасрэдна рэжысёра.

"Мне спадабаўся не толькі сам праект Кудзіненка, але ж і тое абмеркаванне, якое ён выклікаў. Такія сустрэчы робяць магчымым стварэнне асаблівай інфармацыйнай прасторы, ствараюць магчымасць для абмену ведамі — і ты ўжо сыходзіш са своеасаблівых інфармацыйных маргіналій, на якіх жыве большасць з нас", — распавядае супрацоўнік кінашкола Артур Легчак і дадае, што рэжысёр падчас сустрэчы паводзіў сябе на дзіва сціпла. Усе чакалі ад яго ўдзелу ў шумнай дыскусіі, але ж Кудзіненка папросту прэзентаваў праект і сышоў, пакінуўшы зацікаўленых абменьвацца думкамі ў адзіноце.

Некаторыя студэнты кінашколы выказалі жаданне паўдзельнічаць у хранатопе і дадаць да гэтага праекта свае навелы, іншыя зацікавіліся непасрэдна розгаласам — ва ўсялякім разе, маладыя кінематаграфісты да "кіно ў фармаце Твіттер", як характэрызуе яго сам Кудзіненка, далучыліся.

По теме

Дырэктар кінашколы: гледачу надакучыла глянцавае кіно
Тэги:
"Хранатоп", Мінская кінашкола-студыя Андрэй Палупанава, Андрэй Палупанаў, Андрэй Кудзіненка, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы