Абвешчаны шорт-ліст музычнай прэміі “Героі году-2015”

© Photo : Tuzin.fmАфіша прэміі "Героі году"
Афіша прэміі Героі году - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце 12 снежня ў клубе “Пляцоўка Хол”.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Па сем прэтэндэнтаў увайшлі ў намінацыі "Адкрыццё году" і "Героі году" музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm.  

На перамогу ў намінацыі "Адкрыццё году" прэтэндуюць новы праект Яна Маўзера "Мама", альтэрнатыўная каманда з Брэста Zolki band, гурт "Ілюжан", рэп-выканаўца Angst, бард Стась Сілка, і спявачка Pauline. Прэтэндэнтаў на званне "Героі году" ("Найлепшы гурт або выканаўца году") таксама сямёра. Гэта гурты Brutto, Navi, "Крамбамбуля", Re1ikt, Tonqixod, Shuma і Зміцер Вайцюшкевіч.

На прэзентацыі праекта Тузін. Немаўля - Sputnik Беларусь
"Герояў году" назавуць у "Пляцоўка хол"

"Каб патрапіць у шорт-ліст нашай прэміі гурт мусіць цягам году дэманстраваць актыўнасць — студыйную, медыйную, канцэртную, часта нават не дзякуючы, а насуперак абставінам. Важную ролю таксама грае поспех песень, кліпаў і альбомаў у нашых чартах. Ну а самае галоўнае — актуальнасць яго творчасці", — вядзецца ў звароце рэдакцыі парталу Tuzin.fm з нагоды абвяшчэння шорт-ліста.

Усе намінанты запрошаны ў якасці гасцей на ўручэнне прэміі, якое адбудзецца на 12-годдзе парталу Tuzin.fm у клубе "Пляцоўка Хол". У гэты вечар зайграюць Pauline, zolki band, Angst, а таксама намінанты на "Герояў году" — Re1ikt i Navi. Арганізатары папярэджваюць, што магчымыя сюрпрызы.

У розныя часы ў намінацыі "Адкрыццё году" перамагалі Akute (2010), Паліна Рэспубліка (2011), "Людзі на балоце" (2012), Hurma (2013), Сяргей Башлыкевіч і Leibonik (2014). "Героямі году" прызнаваліся "Крамбамбуля" (2004), Zet (2005), рок-паэт Міхал Анемпадыстаў (2006), N.R.M. (2007), "Глюкі" (2008), "Ляпіс Трубяцкі" (2009), "Глюкі" (2010), "Ляпіс Трубяцкі" (2011), Akute (2012), Re1ikt (2013), Dzieciuki (2014).

Прэмія "Героі году" адбудезцца 12 снежня (субота) у "Пляцоўке хол", пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў складае — 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік).

Стужка навiн
0