Vinsent пра новы альбом: "Vir немагчыма спыніць"

© Photo : прадстаўлена выканаўцам VinsentВокладка новага альбома
Вокладка новага альбома - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Vinsent прадставіў новы трэк – “Жывы”, зараз музыка рыхтуе да рэлізу свой другі альбом - Vir. У інтэрв'ю Sputnik выканаўца распавёў пра сваё ўспрыманне гарадскога жыцця Мінска і пра адметнасць надыходзячага альбома.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Беларускамоўны хіп-хоп выканаўца Vinsent прадставіў новы трэк — "Жывы". Зараз ён рыхтуе да рэлізу альбом Vir, прэзентацыя якога пройдзе ў клубе "Пляцоўка Хол" ужо ў снежні.

Для прэзентацыі песні Vinsent абраў урбаністычны пейзаж — паркур, заняткі спортам і іншыя ў пэўнай ступені пераканаўчыя доказы таго, што горад і яго жыхары — жывыя. Сам выканаўца кажа, што для здымкаў кліпа не прыйшлося шукаць штучнай "жывасці" ў Мінску.

"Мінск змяняецца, з'яўляюцца новыя заняткі для моладзі — нашая задача была не ў тым, каб запрасіць актораў прадэманстраваць нейкую актыўнасць, а ў тым, каб знайсці яе ў Мінску. Тыя людзі, якіх вы бачыце ў кадры, сапраўдныя, гэта не пастановачныя кадры. Літаральна некалькі чалавек у кліпе — мае знаемыя, іншыя — абсалютна выпадковыя людзі, якія падаліся нам цікавымі падчас працы над відэа", — распавядае Vinsent для Sputnik.

Сам музыка лепшым паказчыкам зменаў гораду да лепшага лічыць вуліцу Кастрычніцкую — маўляў, гэта яскравейшы паказчык зменаў сталіцы ў бок Еўрапейскасці.

"Цяпер Мінск — гэта не толькі клубы з прастытуткамі і замежнай папсой, у нас з'яўляюцца месцы еўрапейскага ўзроўню. Не трэба арыентавацца на іншыя гарады, заходнія ці ўсходнія, трэба арыентавацца на сябе, то бок, на тую ж Кастрычніцкую", — тлумачыць выканаўца свой погляд на гарадскую культуру.

Пра альбом, што будзе прэзентаваны ў снежні ў "Пляцоўка Холе", Vinsent выказаўся лаканічна — пазітыўны і энергічны. Да таго ж, гук адрозніваецца ад папярэдняга альбому — "Пачатак", запісанага ў 2010 годзе, сваёй актуальнасцю. "Вір" запісваўся і ў Мінску, мастэрынг рабілі ў Кіеве.

"Вір — трапнае беларускае слова, што ў сабе ўтрымлівае вялікі сэнс — гэта кругазварот вады, але таксама і працэс няспынных падзеяў. Вір немагчыма спыніць, гэта пастаянны рух, энергія — здаецца, гэта як раз характэрызуе новы альбом", — распавядае Vinsent пра назву альбома.

Трэкі альбома не прывязаны да пэўных актуальных падзеяў — выканаўца лічыць, што такія трэкі варта выдаваць сінгламі, а альбом павінны быць актуальным заўсёды.

 

Стужка навiн
0