16:58 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Star wars

Саунд-трэкі з “Гары Потэра” і “Star Wars” – на вялікай сцэне

© Flickr/ Scott Smith
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Прэм'ера "Зорных войнаў" у Мінску (7)
76 0 0

Беларускі аркестр “Алімпія Класіка” прадставіць мінчукам праграму, што цалкам складаецца з саундтрэкаў да самых папулярных кінафільмаў стагоддзя.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Саундтрэкі да "Гары Потэра", "Джэймса Бонда", "Місія невыканальная", "Парк Юрскага перыяду", "Зорныя войны", "Хросны бацька", "Піраты Карыбскага мора" прагучаць у студзені са сцэны КЗ Мінск. Аркестр "Алімпія Класіка" выступіць тут з праграмай "Музыка кіно".

Аркестр "Алімпія Класіка", які ўзнік у 2013 годзе пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў, складаецца з музыкаў сімфанічных аркестраў Вялікага тэатра, філармоніі, Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.

Арганізаваў і ўзначаліў Мінскі сімфанічны аркестр дырыжор Міхаіл Сьнітко. Вывучаў дырыжорскае майстэрства пад кіраўніцтвам Генадзя Праваторава, Іллі Мусіна, Генадзя Каляднага. За яго плячыма — праца як з беларускімі, так і з расійскімі калектывамі, гастролі ў Іспаніі, Германіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі.

М. Снітко працаваў дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, галоўным дырыжорам Брэсцкага сімфанічнага аркестра. Супрацоўнічаў са шматлікім аркестравымі калектывамі.

Тэмы:
Прэм'ера "Зорных войнаў" у Мінску (7)
Тэги:
"Олимпия Классика", Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы