17:55 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Кафе Лаўка на улице Октябрьской в Минске

Мінгарвыканкам адказаў на просьбу даць вуліцы імя героя Караткевіча

© Sputnik /
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10020

“Саюз беларускіх пісьменнікаў” падпісаў зварот у Мінгарвыканкам з просьбай назваць адну з вуліц горада прозвішчам героя аповесці Караткевіча – Гервасія Вылівахі.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Саюз пісьменнікаў атрымаў адказ ад Мінгарвыканкама, дзе абяцалі разгледзіць прапанову арганізацыі назваць адну з мінскіх вуліц імем Гервасія Вылівахі, героя адной з аповесцей Уладзіміра Караткевіча — "Ладдзя роспачы".

"Мы атрымалі адказ, ён носіць досыць фармальны характар — "Заява ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" была разгледжаная і перададзеная ў спецыяльны аддзел Мінгарвыканкама, які займаецца перайменаваннем вуліц і прысваеннем ім назваў". То бок было сказана: нашыя прапановы прымаюцца да разгляду, нам за іх удзячныя. Канкрэтных дат канчатковага адказу нам не далі, і гэта зразумела — гэта доўгі працэс", — тлумачыць спецыяльна для Sputnik Віка Трэнас, сакратар Саюза.

Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) прапануюць уладам Мінска назваць адну з вуліц сталіцы імем Гервасія Вылівахі — галоўнага героя аповесці "Ладдзя роспачы" пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта паведаміў старшыня СБП Барыс Пятровіч, выступаючы 26 лістапада ў Мінску на творчым вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Караткевіча, што прайшоў у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" і сабраў сапраўдны аншлаг.

На вечарыне выступілі добрыя сябры Караткевіча, пісьменнікі, знаёмыя. Быў гэтаксама прэзентаваны макет фантана для горада Рагачова. Скульптар Генык Лойка зрабіў макет, дзе галоўным героем выступіў усё той жа Выліваха.

По теме

Як правесці тыдзень Караткевіча: фота, фільмы, вечарыны
Тэги:
Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы