14:06 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Флаг США

Барак Абама павіншаваў беларускага пісьменніка са стогадовым юбілеем

© Flickr/ Robert Claypool
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5710

Міхась Кавыль, беларускі пісьменнік, што жыве ў ЗША, атрымаў віншаванне з Белага Дома ад прэзідэнта Барака Абамы і спадарыні Мішэль Абамы.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Беларускі пісьменнік, які доўгі час жыве ў ЗША, Міхась Кавыль, адсвяткаваў соты дзень нараджэння і прыняў віншаванні ад амерыканскага прэзідэнта і яго жонкі, паведамляе "Наша Ніва".

"Мы радыя далучыцца да Вашай сям'і і сяброў у дзень святкавання стагадовага юбілею", — гаворыцца ў віншаванні.

Управа Беларускага інстытута навукі і мастацтва, сябрам якога на працягу доўгіх гадоў быў Міхась Кавыль, перадала яму і яго сынам і ўнукам разам з віншаваннем прэзідэнта копіі старонак з англамоўнай гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафесара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.

Доўгі час пісьменнік жыве ў ЗША — Нью Джэрсі, у штаце, вядомым сваёй шматлікай беларускай дыяспарай. А нарадзіўся пісьменнік, чые сапраўднае імя — Язэп Лешчанка, на случчыне ў вёсцы Покаршаў у сялянскай сям'і.

Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Мінску, быў сябрам "Маладняка". У 1933 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на 3 гады няволі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе.

У канцы кастрычніка 1935 года яго датэрмінова вызвалілі "за ўдарную працу і добрыя паводзіны". Пісьменнік з першых дзён вайны пайшоў на фронт, ваяваў ва Украіне, з 1944 года — Германіі. Праз пяць год пасля заканчэння вайны пісьменнік выехаў у ЗША, дзе жыве і цяпер у штаце Нью-Джэрсі, горадзе Саус Рыверы.

У эміграцыі выйшлі зборнікі паэзіі Міхася Кавыля — "Ростань", "Пад зорымі белымі", "Першая рана", "Цяжкія думы", кніга выбраных твораў "Міжагнёўе".

Пісьменнік займаўся і перакладчыцкай дзейнасцю — з украінскай мовы ён пераклаў паасобныя творы Яра Славуціча, М. Рыльскага, П. Тычыны; з англійскай — Н. Гімбела, з польскай — В. Гамуліцкага, Л. Падгорскага-Аколава, а з рускай — Барыса Пастэрнака. Сумесна з Янам Пятроўскім пераклаў Марка Аўрэлія.

Тэги:
Міхась Кавыль, Барак Абама, ЗША, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы