06:41 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Спектакль Арт. Арцём Барадзіч і Сяргей Чуб у ролях Марка і Сержа.

На сцэне Купалаўскага – спектакль аб тым, як сябруюць мужчыны

© Sputnik / Міхаіл Несцераў
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Сучасны беларускі тэатр (27)
48581

Гісторыя пра тое, ці вытрывае мужчынскае сяброўства выпрабаванне… не, не каханнем да жанчыны, не грашыма і не палітыкай…а мастацтвам – на здзіўленне актуальна і вельмі падабаецца гледачам.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. На сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм'ера спектакля "Арт" па п'есе Ясміны Рэзы.

"Псеўдаінтэлектуальную" камедыю вядомай французскай пісьменніцы Мікалай Пінігін ставіць ужо ў трэці раз.

"Псеўда" — таму што аўтар п'есы парадыруе і ўтрыруе разважанні пра сучаснае мастацтва. Атрымліваецца вельмі смешна, а ў выкананні таленавітых акцёраў на сцэне — асабліва смешна.

Спектакль Арт. Сяргей Чуб у ролі Сержа.
© Sputnik / Міхаіл Несцераў
Спектакль "Арт". Сяргей Чуб у ролі Сержа.

Пасля прэм'еры ў 1994 годзе ва Францыі спектакль атрымаў прэмію Мальера ў трох намінацыях, а ў Англіі — прэмію за "Лепшую камедыю года" і прэмію Лоўрэнса Аліўе.

Мінскія гледачы першую пастаноўку пабачылі ў 1997 годзе. Тры галоўныя ролі ў спектакле Пінігіна тады цудоўна выканалі Віктар Манаеў, Сяргей Журавель і Ігар Забара.

Наступную пастаноўку беларускі рэжысёр ажыццявіў ў Санкт-Пецярбургу, на сцэне Расійскага драматычнага тэатра імя Г. Таўстаногава.

У новым спектаклі "Арт", прадстаўленым на сцэне Купалаўскага тэатра, працуюць два акцёрскіх складу: ролю Сержа выконваюць Сяргей Чуб і Аляксандр Казела, Марка — Алег Гарбуз і Арцём Бародзіч, Івана — Міхаіл Зуй і Павел Харланчук.

Павел Харланчук у ролі Івана
© Sputnik / Міхаіл Несцераў
Павел Харланчук у ролі Івана

Маладыя купалаўцы трымаюць публіку ў напружанні на працягу амаль двух гадзін без антракту, віртуозна разыгрываючы супрацьстаянне мужчынскага самалюбства. З-за чаго можна пасварыцца з лепшым сябрам? 

Калекцыянер карцін Серж набыў белае палатно за шалёныя грошы. Ці рады за яго сябры? Ва ўсялякім выпадку, героі адчайна спрачаюцца. Чым жа скончыцца гэтая гісторыя пра мастацтва чалавечага паразумення?

Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)
Тэги:
Сучаснае мастацтва, Культура, культура і мастацтва, Тэатр, прэм'ера, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы