22:05 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Опера Кармэн

Вялікі тэатр праводзіць Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

© Sputnik/ з архіва тэатра
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Сучасны беларускі тэатр (27)
11250

На працягу пяці дзён на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – новыя пастаноўкі, лепшыя спектаклі бягучага і мінулых сезонаў.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. У межах мерапрыемства адбудуцца фестывальныя прэм'еры розных оперных жанраў з удзелам выканаўцаў сусветнага ўзроўню і вядучых артыстаў беларускага Вялікага.

Распачнецца форум 16 снежня операй "Царская нявеста" Мікалая Рымскага-Корсакава ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Міхаіла Панджавідзэ і дырыжора — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Калядкі. Галоўную жаночую партыю — Марфу Сабакіну — выканае салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Венера Гімадзіева. За дырыжорскім пультам —  маэстра Андрэй Галанаў.

Сцэна з оперы Царская нявеста
© Sputnik/ з архіва тэатра
Сцэна з оперы "Царская нявеста"

17 снежня на сцэне беларускага Вялікага спектакль "Яўген Анегін", прымеркаваны да 175-годдзя з дня нараджэння П.І. Чайкоўскага. Галоўныя партыі выканаюць салісты Вялікага тэатра Расіі: Яўген Анегін — Андрэй Жыліхоўскі, Таццяна — Кацярына Шчэрбачэнка, Ленскі — Багдан Волкаў, Вольга — Юлія Мазурава, Грэмін — Алег Цыбулька, Ларына — заслужаная артыстка Расіі Ірына Рубцова, Няня — заслужаная артыстка Расіі Ірына Удалова, Зарэцкі — Валерый Гільманаў. Дырыжор — заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

Сцэна з оперы Яўген Анегін
© Sputnik/ з архіва тэатра
Сцэна з оперы "Яўген Анегін"

18 снежня артысты Вялікага тэатра Беларусі запрашаюць гледачоў акунуцца ў атмасферу гарачай Італіі пад акампанемент сімфанічнага аркестра. На галоўнай сцэне тэатра — канцэрт маладых выканаўцаў Саnzona Italiana. У канцэрце прымуць удзел артыст моладзевай праграмы Вялікага тэатра Расіі Аляксандр Рославец, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі, Марыя Шабуня, Ілля Сільчукоў. Дырыжор — Іван Касцяхін.

19 снежня гледачы пабачаць оперу "Кармэн" Жоржа Бізэ, новую рэдакцыю якой аматары оперы ўбачылі ў мінулым тэатральным сезоне. За дырыжорскі пульт выйдзе прэзідэнт і мастацкі кіраўнік музычнага фестывалю "Лірычныя ночы ў Марманде" Філіп Местр (Францыя). Галоўную партыю выканае прымадона Нацыянальнай оперы Украіны, народная артыстка Украіны Анжаліна Швачка, якая лічыцца адной з лепшых у свеце выканаўцаў партыі Кармэн. У оперы Бізэ спявачка выходзіла на сцэну больш за 170 раз у 18 розных пастаноўках.

Завершыцца форум 20 снежня гала-канцэртам з удзелам зорак сусветнай оперы. У ім возьмуць удзел вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі, Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета, Маскоўскага акадэмічнага музычнага театра ім. К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі, "Санкт-Пецярбург Опера", Нацыянальнай оперы "Эстонія", Латвійскай нацыянальнай оперы, Сафійскай нацыянальнай оперы і балета, Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, Львоўскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, Славацкага нацыянальнага тэатра, а таксама оперныя салісты з Сербіі, Азербайджана, Узбекістана, Казахстана, Канады.

Вялікія оперныя арыі і дуэты, музычныя шлягеры і знаёмыя кожнаму мелодыі, выкананыя ў суправаджэнні віртуозных музыкаў сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі, створаць непаўторную святочную атмасферу. За дырыжорскім пультам — заслужаны артыст Украіны Віктар Плаксіна, уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Воліч, дырыжор Алег Лясун.

Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, культура і мастацтва, Тэатр, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы