22:14 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Светлана Алексиевич

Беларусы плануюць флэшмобам адсвяткаваць “Нобеля” Алексіевіч

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
8130

На дзяржузроўні атрыманне беларускай Нобелеўскай прэміі па літаратуры не святкуюць. Грамадскасць абурылася і вырашыла святкаваць самастойна.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Беларусы запусцілі флэшмоб у падтрымку нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч. Грамадскасць вырашыла, што калі на дзяржаўным узроўні не тое што не надаюць увагі прэміі, а нават адмаўляюцца трансліраваць яе ўручэнне па цэнтральных каналах, дык варта браць адказнасць за свята на сябе.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

"Тэрміны флэшмобу: 10-13 снежня. Пачнем флэшмоб у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджання спадарыні Святланы і працягнем яго да Дня памяці святой Люцыі. Гэта старое каталіцкае свята, якое найбольш шырока адзначаецца менавіта ў Швецыі. Гэты дзень — адначасова і сувязь з месцам уручэння Нобеля, і ў той жа момант сувязь з нашым лаўрэатам, паколькі імя "Люцыя" у перакладзе азначае "святло", — кажа ў сваім звароце да беларусаў Улад Велічко.

Арганізатары флэш-мобу — арганізацыя "Цытуй сваё!", у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт, курсы беларускай мовы "Мова Нанова" і Беларускі Калегіюм.

Праводзіць флэшмоб можна ў любой публічнай прасторы ў любым месцы краіны. Ініцыятары кажуць, удзельнічаць могуць як прыватныя асобы, так і арганізацыі, якія хочуць павіншаваць Святлану.

План флэшмобу, які прапануе ініцыятыўная група:

  • арганізаваць прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы альбо разам з сябрамі (непасрэдна 10 снежня ў 16:30 па шведскім часе) альбо прагляд запісу цырымоніі. Падчас трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імем пісьменніцы і сімвалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне;
  • перад альбо пасля прагляда можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў спадарыні Святланы, чытанні могуць быць арганізаваны і ў якасці асобнага мерапрыемства;
  • у месцы прагляда альбо ў любым дасяжным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць "паштовую скрыню" альбо "куфэрак" для віншавання Святланы ўсімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата. Скрыні могуць быць арганізаваныя з 10 снежня альбо нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня. Пасля мы збяром усё з гэтых скрыняў і перададзім Святлане ў якасці віншавання ад усёй краіны.
  • у сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ужываючы хэштэгі ‪#‎nobelrazam і ‪#‎нобельразам, а мы будзем іх збіраць у створаных пад флэшмоб суполках у Фэйсбуку і Вконтакте.
Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)

По теме

Трусаў: “Трансляцыя выступу Алексіевіч на карысць дзяржаве”
ТБМ папрасіла Давыдзька аб трансляцыі ўручэння прэміі Алексіевіч
Першы выхад у свет нобелеўскага лаўрэята Алексіевіч
Тэги:
Нобелеўская прэмія, Святлана Алексіевіч, Стакгольм, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы