“Граф у апельсінах” скончаны: колькі каштуе маладое кіно

© Photo : Улада СяньковаРэпетыцыя сцэны бойкі
Рэпетыцыя сцэны бойкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр Улада Сянькова распавяла Sputnik пра фінансаванне маладога кіно і хуткую прэм’еру “Графа ў апельсінах”.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Фільм маладога беларускага рэжысёра Влады Сяньковай выходзіць ў свет 19 снежня. Паглядзець яго можна будзе ў кінатэатры "Победа". Фільм быў скончаны яшчэ ў мінулым годзе, доўгі час прыйшлося шукаць фінансаванне, каб агучыць карціну, нарэшце, гісторыя скончаная. Sputnik пагутарыў з рэжысёрам карціны Уладай Сяньковай пра вечныя праблемы маладога беларускага кіно.

"Мы збіралі грошы на агучванне карціны, на мантаж, іх не хапіла — прыйшлося збіраць яшчэ. Гэта былі не самыя вялікія грошы, якія можна было заплаціць, але і тыя фінансы трэба было дзесьці знайсці", — распавядае рэжысёр пра фінансавыя аспекты.

Суразмоўца агенцтва дадае, што людзі ахвотна ідуць на кантакт з аматарамі кіно, дапамагаюць і тэхнікай, і карыснымі знаёмствамі.

Па сюжэце "Графа ў апельсінах" пяцёра падлеткаў збіраюцца на дачы адзначаць дзень нараджэння. Адзін з іх бярэ з сабой малодшую сястру. На наступны дзень пасля вечарынкі дзяўчынка губляецца, і падлеткі праходзяць праз выпрабаванні і інтрыгі, каб выратаваць яе. Паводле задумы аўтара, адзін драматычны дзень стаў мяжой паміж дзяцінствам і сталеннем. Героі перастаюць быць эгаістычнымі і думаць толькі пра свае жаданні. Яны прымаюць адказнасць за сябе і за іншых і здымаюць ружовыя акуляры.

"З заканчэння здымак прайшло ўжо паўтары гады, але маё стаўленне да фільма не змянілася. Я не шкадую ні пра што з таго, што было зроблена. Гэта прыгожае кіно, якое было знятае за дзве з паловай тысячы даляраў, калі б я здымала яго зараз, зняла б дакладна гэтаксама, як яно было зроблена", — распавядае Сянькова і дадае, што да рэакцыі беларускага гледача, здольнага раскрытыкаваць усё, што трапіцца на вока, яна гатовая і нават чакае рэакцыі крытыкаў, калі толькі тая будзе прафесійнай.

© Photo : прадстаўлена рэжысёрамПершыя здымачныя дні
Першыя здымачныя дні - Sputnik Беларусь
Першыя здымачныя дні

Фільм быў зняты за 2,5 тысячаў долараў, галівудскі блакбастар за такія фінансы не зробіш, і добра — намаганні зрабіць у Беларусі глянцавае кіно раз-пораз правальваюцца, а вось сітуацыя з аўтарскім кінематографам куды як лепшая.

Таленавітых рэжысёраў, чые ідэі застаюцца, ў лепшым выпадку, на мантажным стале, таксама досыць. Улада дае парады, як не стаць адным з тых, хто рызыкуе застацца ў статусе "рэжысёра без фільмаў":

"Знайдзіце ідэю, якая цалкам вас захопіць. У мяне таксама быў шэраг нескончаных кароткаметражак, але калі знаходзіш ідэю, якая будзе весці цябе прынамсі першы год, тады можаце прымацца і за здымкі поўнага метра. І калі першы год вас будзе падтрымліваць ідэя, дык пасля падтрымае каманда — калі будзеце адчуваць адказнасць перад людзьмі, дык проста не зможаце не скончыць здымкі", — распавядае суразмоўца Sputnik.

А вось блытаць ролі рэжысёра і аператара і браць усё на сябе аўтар "Графа ў апельсінах" не раіць.

"Рэжысёр можа быць сцэнарыстам, але калі ён і здымае і трымае камеру, а яшчэ і грае ролю, дык ён не зможа кіраваць акторамі", — тлумачыць рэжысёр фільма.

Улада Сенькова — сцэнарыст, рэжысёр. Скончыла рэжысёрскія курсы ў кінашколе-студыі Андрэя Палупанава. У 2015 годзе на фестывалі "Лістапад" была паказаная яе кароткаметражка "Беларусь якая". У 2016 выходзіць яе фільм "Элі/Эліна", зроблены па замове ліванскіх інвестараў.

Стужка навiн
0