23:17 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фотоаппарат

Лепшыя фота: выходзіць кніга са здымкамі пераможцаў “Прафота”

© Sputnik/ Дмитрий Астахов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
9210

Цырымонія ўзнагароды лаўрэатаў “Прафота-2014” пройдзе ў аўторак.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Кніга "Прафота-2014" будзе прэзентаваная ў прасторы ЦЭХ, яна склалася з працаў пераможцаў аднайменнага конкурса.

Сама прэмія — частка мінскага Месяца фатаграфіі, які праводзіўся сёлета ў прасторы ЦЭХ ўжо другі год запар. Арганізатары "Прафота" ставяць перад сабой мэту развіцця беларускай фатаграфіі і стварэнне поля для актыўнага ўзаемадзеяння аўтараў, крытыкаў і аматараў гэтага віду мастацтва. Конкурс прымаў і дакументальныя, і мастацкія працы.

Падчас прэзентацыі кнігі з прамовай выступяць старшыня журы конкурсу і аўтарка канцэпцыі кнігі Ганна Шпакава, арт-крытык конкурсу Вольга Шпарага, дырэктар Месяца фатаграфіі ў Мінску Андрэй Лянкевіч і ўся рэдкалегія кнігі поўным складам.

"Мы выступаем за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай граматнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Наша мэта — развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі", — распавядаюць арганізатары конкурса пра сваю місію.

Сёлета месяц фатаграфіі праходзіў у кастрычніку. У яго межах у Мінск была запрошаная знакаміты французскі фатограф Француаза Юг'е, што прэзентавала ў беларускай сталіцы свій праект "Камуналка".

Журы - міжнароднае, што выключае магчымую прадузятасць у камернам беларускім фатаграфічным асяроддзі.

Тэги:
фатаграфія, "Прафота-2014", Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы