01:35 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Светлана Алексиевич и Королевский маршал Сванте Линдквист на банкете в Голубом зале мэрии Стокгольма

“Можа, скінемся на лімузін” – як мінчукі плануюць сустрэць Алексіевіч

© REUTERS / Fredrik Sandberg
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
9210

Флэшмоб па сустрэчы Святланы Алексіевіч нагадвае зборы на музычны фестываль – беларусы аб’ядноўваюцца, прапануюць падвезці і прапаноўваюць свабодныя месцы ў машыне.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Мінчукі збіраюцца ў аэрапорт — сёння рэйсам "Стакгольм-Мінск" у Беларусь вяртаецца Святлана Алексіевіч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Самалёт Алексіевіч прылятае ў 16:35.

З раніцы група ў Facebook не спіць — прапануюць вольныя месцы ў машыне, каб дапамагчы дабрацца ў аэрапорт і абмяркоўваюць план сустрэчы.

"Калі ў вас ёсць вольнае месца ў машыне, альбо вы шукаеце вольнае месца ў машыне —  пішыце ў каментарах. Вялікай кампаніяй і ехаць весялей", — заклікаюць у групе.

Сярод прапановаў па сустрэчы — нават лімузін.

"Ці плануецца нейкая прыстойная машына для сустрэчы Святланы ў аэрапорце? Мне здаецца гэта будзе прыемна Святлане і будзе добрая карцінка для прэсы, што беларусы і без удзелу ўладаў могуць самі ўсё цудоўна арганізаваць", — прапануе адна з удзельніцаў флэшмобу і нават дадае, што сама гатовая ўсё аплаціць.

Ёсць і праціўнікі лімузінаў: "Сябры, на колькі вядома мне, Святалана не любіць пустога пафаса — не трэба лімузін! Нейкую іншую добрую машыну — так, а лімузін — мо такі не варта…"

Сяброўка Святланы Алексіевіч, культуролаг Юлія Чарняўская, таксама далучылася да абмеркавання і перадала шчырую ўдзячнасць удзельнікам сустрэчы ад самой нобелеўскай лаўрэаткі.

"Дарагія сябры, Святланы Алексіевіч будзе вельмі рада сустрэчы і вельмі кранутая вашай ініцыятывай", — піша спадарыня Чарняўская.

Святлана Алексіевіч — першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Тэги:
Святлана Алексіевіч, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы