23:34 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Герберы от маленькой девочки с мамой, не дождавшихся прилета Алексиевич

Ружы і слёзы: беларусы сустрэлі Алексіевіч

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
36671

Пісьменніка на Беларусі ўпершыню сустрэлі як рок-зорку. Нацыянальны аэрапорт у хвіліны сустрэчы нобелеўскага лаўрэата афарбаваўся ў бел-чырвона-белыя колеры - але не з-за сцягоў, а дзякуючы белым і чырвоных кветам, якія так любіць Алексіевіч.

Алена Васільева, Sputnik

Самалёт Святланы Алексіевіч прыляцеў на пятнаццаць хвілін раней запланаванага, а натоўп ужо чакаў яе з букетамі чырвоных гербер і белых ружаў.

"Яна казала, што любіць белыя і чырвоныя кветкі, вось з такімі мы і прыйшлі", — распавядалі людзі, трымаючы ў руках і кветкі, і кнігі — старыя выданні і зусім новыя, на вокладцы якіх ужо значылася адзнака "Нобелеўская прэмія па літаратуры".

Некаторыя пачалі плакаць загадзя, Алексіевіч яшчэ не выйшла з самалёта, а публіка, ня знаёмая дагэтуль адзін з адным, абмяркоўвала яе кнігі са слязьмі на вачах.

"Яна напісала пра маленькіх людзей, пра такіх, як я. Яна першая, хто напісаў пра мяне", — казалі ў натоўпе.

Светлана Алексиевич прибыла в Минск
© Sputnik / Виктор Толочко
Светлана Алексиевич прибыла в Минск

Беларусаў перапаўняў гонар за свайго нобелеўскага лаўрэата і за сябе — за сваю здольнасць да такой татальнай любові ды салідарнасці, і таму шэрагі, здаецца, станавіліся яшчэ шчыльней. Праз натоўп прапусцілі Юлію Чарняўскую, сяброўку Алексіевіч — яна павінна была засцерагаць пісьменніцу ад размаху народнай любові, у Стакгольме тая захварэла і перадала, што хоць і бясконца ўдзячная за цёплы прыём, абдымкаў лепш пазбегнуць.

Аэрапорт такога размаху салідарнасці, мабыць, яшчэ не бачыў і да сустрэчы нобелеўскіх лаўрэатаў апынуўся не гатовы. Калі сустракаюць дзеяча, якога дзяржава ўхваляе, дык мы маем добрую арганізацыю і калідор, які абараняе персону ад натоўпу. Алексіевіч для дзяржавы — не персона, для натоўпа — зорка, але і абараняць яе няма ад каго, тут яе ўсе любяць, хай і надта мітусліва.

Белорусы встречают в аэропорту Алексиевич
© Sputnik / Виктор Толочко
Белорусы встречают в аэропорту Алексиевич

Калі Алексіевіч выйшла ў залю, над натоўпам паднялі плакат "Мы вамі ганарымся", а прысутныя не адразу зразумела, які слоган узрадуе лаўрэата больш — "ганарымся", "дзякуй" або "Нобель — наш!" Алексіевіч была рада любому — атрымаўшы ўзнагароду з рук шведскага караля, з не меншай падзякай яна прымала і букеты, якія давялося скласці ў багажнік, і каравай — "Прапусціце каравай на Беларускім ручніку!"
Да Алексіевіч цягнуліся і ўласныя кнігі — пісьменніца павольна рухалася да выхаду з аэрапорта, на хаду падпісвала "Час second-hand" і "Чарнобыльскую малітву". Здаецца, так і не сфармуляваўшы нацыянальную ідэю — курс на яе пошук быў зададзены кіраўніком дзяржавы некалькі гадоў таму — беларусы атрымалі, нарэшце, нацыянальнага героя.

Алексиевич встречают в Минске журналисты, политики, читатели
© Sputnik / Виктор Толочко
Алексиевич встречают в Минске журналисты, политики, читатели

Аэрапорт у гэты дзень зраўнаваў ўсіх — у кампаніі нобелеўскага лаўрэата аднолькава жадалі апынуцца і экс-кандыдаты на выбарах розных гадоў — Аляксандр Мілінкевіч, Таццяна Караткевіч, і лідэр БНФ — Аляксей Янукевіч. Але ўсякі тут быў проста "неабыякавым беларусам".

"Я ляцеў з ёй у самалёце, людзі пастаянна падыходзілі з просьбамі аб аўтографах — Алексіевіч падпісвала паштоўкі, кніжкі, нікому не адмовіла", — распавёў выпадковы спадарожнік нобелеўскага лаўрэата Арцём Холад.

Некалькі чалавек далучыліся да Нобелеўскай феерыі выпадкова:

"Мы прыехалі ў аэрапорт, а тут — Нобелеўскі лаўрэат", — распавёў адзін з тых, хто сустракаў — Уладзімір. "Воўчык, у нас машына на платнай стаянцы!" — крычалі яму, але Воўчык быў непахісны і мэтанакіравана прабіваўся да Алексіевіч. Большасць прыйшла мэтанакіравана, некаторыя прывялі з сабой дзяцей:

"Хачу сфатаграфаваць дачку з Алексіевіч, аднойчы гэта фота стане легендарным", — распавяла адна з жанчынаў. Дачка стаяла побач і сціскала ў руках некалькі гербер — пазней кветкі ад дзіцяці перадасць Алексіевіч старэйшы прыхільнік пісьменніцы, дзяўчынка не здолела ў натоўпе прабрацца да Святланы.

Светлана Алексиевич подписывает книгу
© Sputnik / Виктор Толочко
Светлана Алексиевич подписывает книгу

Пакуль публіка скандавала "Нобель наш", пісьменніца, відавочна кранутая такім цёплым прыёмам, адказвала проста "Дзякуй вам…"

"Вось журналісты разыйдуцца, застануцца нармальныя людзі, і мы ўручым ёй кветкі", — абмяркоўвалі ў старонцы дзве дзяўчыны з чырвонымі герберамі і кніжкамі — здаецца, кветкі і кнігі ператварыліся ў своеасаблівы дрэс-код для цырымоніі сустрэчы пісьменніцы.

Журналісты ўсё не разыходзіліся, але і "нармальныя людзі" настойліва намагаліся дакрануцца да лаўрэата.

Встреча Светланы Алексиевич в аэропорту
© Sputnik / Виктор Толочко
Встреча Светланы Алексиевич в аэропорту

Алексіевіч, нарэшце, дайшла да машыны, кветкі пагрузілі ў багажнік, багаж — адшукалі (закінуты ў натоўпе багаж — яшчэ адно пацверджанне чалавечнасці Алексіевіч) і аўто з нобелеўскім лаўрэатам аддалілася. Людзі засталіся ля ўваходу ў аэрапорт — каб абмяркоўваць, як у колерах і фарбах (і абавязкова бел-чырвона-белых, як герберы) будуць распавядаць аб гэтай сустрэчы нашчадкам.

Тэги:
Святлана Алексіевіч, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы