22:51 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пераможцы конкурсу Заспявай 2.0 гурт Navi

Navi: як адчуваеш, так і рабі

© Фото : Tuzin.fm
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Героі году - 2015" (6)
53530

Фіналісты нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2016”, намінанты беларускай музычнай прэміі “Героі году-2015” распавялі карэспандэнту Sputnik пра шчырасць у творчасці і планы на еўрапейскі песенны конкурс.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Гурт Navi быў заснаваны толькі два гады таму — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук'яненка. Так сталася, что абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калетывы, у якіх раней яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашалі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам. Тое, што атрымалася, вельмі спадабалася ўсім — так і з'явіўся праект, які зараз хуткімі тэмпамі набірае папулярнасць.

Музыка павінен заставацца шчырым

Ксюша і Арцём — бадай, самыя пазітыўныя музыкі на сучаснай беларускай сцэне. Іх творчасць напоўнена святлом, а канцэртныя выступленні — бясконцым пазітывам.

Па словах удзельнікаў дуэту, яны ніколі не стваралі для сябе наўмысна нейкі пазітыўны вобраз, а проста дзяквалі вышэйшыя сілы за ўсё, што ёсць навокал, праз сваю музыку.

"Гэта нашае жыццё. У нас такая пэўная пазіцыя — усё, што адбываецца з намі, мы выказываем праз свае песні і настрой на сцэне. Проста мы такія, мы так жывем", — распачынае размову Арцём.

Выступленне гурта Navi на адкрыцці крамы Беларуская прастора
© Sputnik
Выступленне гурта Navi на адкрыцці крамы "Беларуская прастора"

Удзельнікі гурта хорам адзначаюць, што яны цягам усяго часу існавання калектыву рабілі толькі тое, што ім падабалася. І ўпэўнены: для поспеху ў шоў-бізнэсе музыка, перш за ўсё, павінен быць сапраўдным, рабіць шчырую музыку, якая ідзе ад сэрца.

"Мне падаецца, што для таго, каб дасягнуць нейкіх поспехаў у творчасці, асабліва ў музыцы, трэба заставацца сапраўдным. Да прыкладу, мы нічога спецыяльна не робім для сваёй папулярнасці", — адзначае Ксенія.

"Абсалютна. Імкнуціся быць на некага падобным, падладжвацца, сачыць за новымі трэндамі — навошта? Як адчуваеш — так і рабі", — працягвае думку калегі Арцём.

Музыкі адзначаюць, што ўсё, што яны робяць, адбываецца менавіта такім чынам — сапраўдным і натуральным — і лічаць, што гэта лепшае і галоўнае ў творчасці.

Аб'ектыўнасць і крытыка

Удзельнікі гурта адзначаюць, што першае, пра што павінен думаць музыка, калі займаецца творчасцю, гэта музыка, а не грошы.

"Калі ты ставіш сваёй мэтай менавіта творчасць, а не кар'еру, думаеш у першую чаргу пра музыку, а не пра папулярнасць — тады ўсё ў свой час само да цябе прыйдзе", — лічыць Арцём.

"Мы заўжды падкрэсліваем, што музыка не павінен думаць адразу пра камерцыю, а павінен у першую чаргу несці адказнасць за тое, што ен, то бок быць аб'ектыўным да сваёй творчасці", — дадае Ксенія.

Яшчэ аднім складнікам поспеху музыкі лічаць станоўчае стаўленне да крытыкі і адзначаюць, што не трэба баяцца паказаць сябе так, каб яе выклікаць, тым больш крытыка часцяком бывае вельмі суб'ектыўная.

Выступленне гурта Navi на прэміі Героі году ў Пляцоўка Хол
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне гурта Navi на прэміі "Героі году" ў "Пляцоўка Хол"

"Але разам з тым яна можа дапамагчы ўбачыць нейкія недахопы ў тваім матэрыяле. Гэта не значыць, што трэба прытрымлівацца нейкіх пэўных крытэрыяў, проста трэба прыслухоўвацца да крытыкі, больш аналізаваць, і гэта можна дапамагчы ў далейшай творчай дзейнасці", — разважае Ксюша.

Пра мову і тэксты

Navi спяваюць як па-руску, так і па-беларуску, а на пытанне, на якой мове лепш пішацца і спяваецца адказваюць, што ніколі спецыяльна не плануюць, на якой мове будзе песня.

"Усе песні ідуць ад сэрца, і мы ніколі спецыяльна не планавалі: вось зараз напішам па-беларуску, а зараз па-руску", — тлумачыць Арцём.

Музыкі адзначаюць, што любая мова, якой яны карыстаюцца для напісання песень, знаёма жыхарам Беларусі. "Людзі і на беларускай мове размаўляюць і добра яе разумеюць, і рускую разумеюць, а калі жадаюць, то і размаўляюць, таму моўнае пытанне наогул не важна! Галоўнае, каб у песні былі чаплаючыя эмоцыі".

Працягваючы гэту думку, суразмоўцы Sputnik адзначаюць, што ў песні не так важны тэкставы складнік ці музычны, як яе эмацыйнасць і ўнутраная напаўняльнасць. Пры гэтым яны дадаюць, што ў іх творчым працэсе няма канкрэтнага размежавання на тое, хто піша музыку, а хто тэксты. "Усё гэта песні Navi".

"Калі мы пішам песні, мы ўкладаем у іх пэўную ідэю і імкнемся каб атрымалася як мага лепей ва ўсіх сэнсах. Не бывае так, каб музыка вырашыў, што тэкст так сабе, таму ён будзе рабіць упор на музыку і спяваць тры куплеты. Я не хачу, каб такое адбывалася", — распавядае Арцём.

"Заўжды хочацца, каб песні неслі ў сабе сэнс, каб людзей гэта чапляла, прымушала ўсміхацца, быць шчаслівымі, пераадольваць цяжкасці".

Адказваючы на пытанне чаму для ўдзела ў песенным конкурсе "Еўрабачанне" была абрана песня менавіта на мове, удзельнікі гурта сказалі, што не мова галоўнае. "На сербскай мове ў свой час перамагла "Малітва", і людзям, якія за яе галасавалі, не важна была мова, на якой яе выконвалі".

"Еўрабачанне" і вялікі сольны канцэрт

У размове з удзельнікамі праекта закранулі і тэму "Еўрабачання". Сёлета Navi трапілі ў фінал нацыянальнага адбору конкурсу, іх песня "Гэта зямля" з'яўляецца адзіным творам на беларускай мове сярод 10 пераможцаў.

"Калі адбудзецца так, што мы будзем прадстаўляць краіну на конкурсе ў наступным годзе, то гэта будзе выдатны шанец пазнаёміць еўрапейскага гледача з нашай прыгожай мелагучнай мовай", — распавядаюць музыкі.

Дарэчы, Navi лічаць, што ў іх ёсць усе шансы паехаць у Стакгольм ад Беларусі. "У нас вялікая колькасць прыхільнікаў, мяркуем, што яны нас падтрымаюць".

Таксама ў планах гурта першы вялікі сольны канцэрт, які адбудзецца 14-га лютага, у Дзень закаханых у сталічным клубе Re: Public.

"Так атрымалася, што гэтыя дзве вялікія для нас падзеі супалі па часе, і мы вельмі перажываем, каб усё адбылося найлепшым чынам. Вось так". 

***

Гурт Navi разглядае музычную дзейнасць як працу, а не як хобі. Акрамя творчасці ўдзельнікі калектыву любяць падарожнічаць і адкрываць для сябе новыя краіны. Ксенія выдатна гатуе, а Арцём захапляецца конным спортам.

Тэмы:
"Героі году - 2015" (6)
Тэги:
Еўрабачанне, Музычныя жанры, Музычны гурт, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Navi (гурт), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы