“Кніжны клуб” запрацуе ў Мінску: твой шанец выказацца пра Уэльбека

© Flickr / Nur LanМишель Уэльбек на презентации книги, архивное фото
Мишель Уэльбек на презентации книги, архивное фото - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для тых, каму няма з кім абмеркаваць “Пакору” Уэльбека, у сталіцы створаць адмысловую пляцоўку аматараў літаратуры.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. "Кніжны клуб", чыя задача — справакаваць дыскусію вакол літаратурных навінак, з'явіцца ў Мінску. Пляцоўка, на якой ён фізічна змесціцца, пакуль невядомая — тое залежыць ад колькасці жадаючых узяць ўдзел у кніжных дэбатах.

"Калі ты засумаваў па універсітэцкім дыскусіям, калі ў пост на facebook і хештеги instagram занадта кароткія, каб выказацца, калі здаецца, што далей за загалоўкі ніхто не чытае, можна далучыцца да нашай першай кніжнай сустрэчы", — паведамляе ініцыятар праекта Кацярына Саковіч.

Сустрэчы будзе прысвечаная аднаму з самых актуальных раманаў 2015 — "Пакора" Мішэля Уэльбэка. Абавязковыя патрабаванні — прачытанне твора і жаданне ўдзельнічаць у абмеркаванні.

Карыкатура на Уэльбека апынулася на першай паласе газеты Charlie Hebdo у той дзень, калі яе рэдакцыя была растраляная. Бадай, іншых акцый па папулярызацыі ўэльбекаўскай антыўтопіі аб ісламізацыі свету не варта было і прымаць.

"Пакора" французскага аўтара некаторымі ўспрымаецца як ісламафобская кніга, хіба ж жыхар Францыі не мае на тое права?

"… Я не магу сказаць, што кніга з'яўляецца правакацыяй — гэта азначала б, што я сцвярджаю рэчы, якія лічу прынцыпова нявернымі, проста для таго, каб пакалашмаціць людзям нервы. Я канцэнтруюся на эвалюцыі, якая, на мой погляд, рэалістычная", — кажа Уэльбек у інтэрв'ю The Paris Review.

Стужка навiн
0